Міку́ль-Гарадо́к (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 20 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 244 км ад Гомеля, 24 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.
Інфармацыя Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, да якой на захадзе далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. Крама. Абеліск на месцы «Рудабельскіх варот», за 2 км на паўночны захад ад вёскі. Устаноўлены ў 1976 годзе.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя. На 1870 год — засценак у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Ударнік», працавала гамарня.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 67 жыхароў. Падчас Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 1943 года, калі войскі Беларускага фронта наблізіліся да Акцябрскага раёна, партызаны 123-й брыгады імя 25-годдзя БССР прарвалі каля вёскі абарону нямецкіх войскаў і ўстанавілі непасрэдную сувязь з 37-й і 60-й стралковымі дывізіямі 65-й арміі — утварыліся так званыя «Рудабельскія вароты», якія існавалі з 28 лістапада да 21 снежня 1943 года. У 1944 годзе акупанты стварылі паблізу ад вёскі, на балоце, канцлагер для грамадзянскага насельніцтва. 10 жыхароў загінулі на фронце.
Насельніцтва Колькасць 2011 год — 8 двароў, 13 жыхароў.
Дынаміка 1897 год — 3 двары, 46 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 4 двары. 1925 год — 29 двароў. 1940 год — 75 двароў, 302 жыхары. 1959 год — 142 жыхары (паводле перапісу). 1997 год — 21 двор, 42 жыхары. 2004 год — 22 двары, 28 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Любанскі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна