Янка (Іван Іванавіч) Бобрык (, Магілёўскай вобласці — , Ленінград) — беларускі паэт, кінакрытык. Стрыечны брат С. Грахоўскага.

Біяграфія thumb|250px|left|Літаратурнае аб’яднанне «Маладняк», 1927. Янка Бобрык стаіць у цэнтры

У 1929 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ, працаваў настаўнікам у Мілаславіцкай сямігадовай школе Клімавіцкага раёна. У 1931 годзе паступіў у аспірантуру Дзяржаўнай акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе, з 1934 года быў навуковым супрацоўнікам сектара кіно гэтай акадэміі. Працаваў у сцэнарным аддзеле Белдзяржкіно (у Ленінградзе). З 1938 года галоўны рэдактар упраўлення па справах мастацтваў Ленінградcкага гарвыканкама.

У 1938 ажаніўся з паэтэсай Наталляй Вішнеўскай.

thumb|250px|Валерый Маракоў, Янка Бобрык і Яўгенія Пфляўмбаўм гартаюць кнігі з бібліятэчкі «Маладняка». Мінск, 1925 г.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны па стане здароўя быў зняты з ваеннага ўліку, але ў жніўні 1941 года дамогся, каб яму дазволілі стаць добраахвотнікам народнага апалчэння. У часе блакады, у канцы ліпеня 1942 яго знясіленага на вуліцы падабралі санітары і адправілі ў бальніцу. 25 жніўня Янка Бобрык памёр і пахаваны на Піскароўскіх могілках.

Творчасць Друкаваўся з 1924 года, першы верш апублікаваны ў часопісе «Беларускі піянер». У 1926 годзе разам з Алесем Звонакам і Янкам Туміловічам выдаў калектыўны зборнік «Пунсовае ранне». Аўтар паэмы «Галіна» (1930) пра жыццё вясковай інтэлігенцыі. Выступаў у перыёдыцы з апавяданнямі і нарысамі, пісаў артыкулы па гісторыі кіно і па пытаннях развіцця беларускай кінематографіі.

Літаратура

Спасылкі

Бобрык Янка (Іван Іванавіч) // Магілёўская абласная бібліятэка Алесь Марціновіч. Янка Бобрык і Уладзімір Рагуцкі. Іх паэзія заўсёды будзе чутна ў курлыканні журавоў

Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Постаці Беларусьфільма Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Ахвяры блакады Ленінграда