Ян Салагуб (1747—1812) — маёр артылерыі Вялікага Княства Літоўскага, генерал-маёр арміі Расійскай імперыі.

Біяграфія Паходзіў з шляхецкага роду герба «Праўдзіч». Сын Антонія Салагуба.

Маёр артылерыі, з 1774 года генерал-ад’ютант караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. З’ехаў у Расію, палкоўнік расійскай арміі, камандзір Славянскага гусарскага палка з 1777, Беларускага гусарскага палка з 1779 года, генерал-маёр (1785). У 1794-98 гадах шлісельбургскі павятовы прадвадзіцель дваранства.

Кавалер ордэнаў Святога Станіслава і Белага Арла, гальштынскага ордэна Святой Ганны.

Яго ўнук — рускі пісьменнік Уладзімір Аляксандравіч Салагуб (1813—1882).

Крыніцы

Літаратура

Ян