Электракардыяграфія — методыка рэгістрацыі і даследавання электрычных палёў, якія ўтвараюцца пры працы сэрца. Электракардыяграфія ўяўляе сабой адносна недарагі, але каштоўны метад электрафізіялагічнай інструментальнай дыягностыкі ў кардыялогіі.
Прамым вынікам электракардыяграфіі з’яўляецца атрыманне электракардыяграмы (ЭКГ) — графічнага прадстаўлення рознасці патэнцыялаў, якія ўзнікаюць у выніку працы сэрца і праводзяцца на паверхню цела. На ЭКГ адлюстроўваецца асерадненне ўсіх вектараў патэнцыялаў дзеяння, якія ўзнікаюць у пэўны момант працы сэрца.
У 12-адводным ЭКГ электроды замацоўваюцца ў наступных кропках: Назва электрода/адвода Палажэнне электродаўRA (Right Arm) На правай руцэ (пазбягаючы вялікіх мышцаў) LA (Left Arm) У тым жа месцы (сіметрычна, на тым жа ўзроўні), дзе i RA, але на левай руцэ RL (Right Leg) На правай назе, па ніжнім канцы медыяльнай ікраножнай мышцы (пазбягаюцы касцяных выступаў) LL (Left Leg) У тым жа месцы (сіметрычна, на тым жа ўзроўні), дзе і RL, але на левай назе V1 Правы край грудзіны, 4 міжрэбер’е V2 Левы край грудзіны, 4 міжрэбер’е V3 На паўшляху паміж адводамі V2 і V4 V4 У месцы верхавіннага штуршка сэрца (звычайна ў пятым міжрэбер’і ў сярэднераменнічнай лініі). Усе наступныя адводы знаходзяцца ў той жа гарызантальнай плоскасціНягледзячы на тое, што ЭКГ-даследаванне звычайна робіцца ў ляжачым становішчы пацыента, тэрмін «гарызантальная плоскасць» адносіцца да агульнага абследавання, якое праводзіцца стоячы., што і V4 V5 Па пярэдняй падпахавай лініі ў гарызантальнай плоскасці з V4 V6 Па сярыдняй падпахавай лініі ў гарызантальнай плоскасці з V4
Гл. таксама
Анатомія сэрца Сардэчны цыкл Інтэрвал QT Электраэнцэфалаграма Нябачныя зоны
Катэгорыя:Медыцынская дыягностыка Катэгорыя:Кардыялогія Катэгорыя:Электрычнасць