Джэймс Тобін (; , Шампань, Ілінойс — , Нью-Хейвен, ) — амерыканскі эканаміст.

Біяграфія Вучыўся ў Гарвардскім універсітэце. Прыняў удзел у Другой сусветнай вайне, затым вярнуўся ў Гарвард, атрымаў ступень доктара і выкладаў там жа (1946—1950). З 1950 года да самай смерці працаваў у Ельскім універсітэце (у апошнія гады — Professor Emeritus).

З 1955 года, пасля пераезду Камісіі Коўлса ў Ель і пераўтварэння яе ў Фонд, актыўна ўдзельнічае ў працы дадзенага даследчага цэнтра, займаючы ў 1955—1961 і 1964—1965 гадах пасты дырэктара.

Узнагароды і прэміі 1955 — Медаль Джона Бейтса Кларка. 1981 — Нобелеўская прэмія па эканоміцы «за аналіз стану фінансавых рынкаў і іх уплыву на палітыку прыняцця рашэнняў у вобласці выдаткаў, на становішча з беспрацоўем, вытворчасцю і коштамі». 1990 — Прэмія Адама Сміта.

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Катэгорыя:Вучоныя ЗША Катэгорыя:Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны