Майнцкі сабор (, поўная назва: Der hohe Dom zu Mainz) — сабор біскупа ў германскім горадзе Майнцы, адзін з т.зв. «імператарскіх сабораў» (). З архітэктурнай кропкі гледжання, у сённяшняй форме гэта — трохнефная базіліка з калонамі, у раманскім стылі з элементамі готыкі і барока.

Будаўніцтва сабора пачалося меркавана ў канцы X стагоддзя, у наступныя стагоддзі дабудоўваліся розныя часткі, ажыццяўляліся рэстаўрацыі і аднаўленні пасля частковых разбурэнняў. У Сярэднія вякі ў ім каранавалі некалькіх каралёў. У 1184 г. Фрыдрых I Барбароса адзначаў у ім пасвячэнне яго сыноў у рыцары, якое ўвайшло ў гісторыю як найбуйнейшая ўрачыстасць Сярэднявечча.

Памеры Агульная даўжыня: 109 м унутры, 116 м звонку Даўжыня сярэдняга нефа: 53 м Шырыня сярэдняга нефа: 13,5 м Вышыня сярэдняга нефа: 29 м Вышыня заходняй вежы: 83 м

Спасылкі Сайт сабора

Катэгорыя:Саборы Германіі Катэгорыя:Раманская архітэктура Катэгорыя:Майнц Катэгорыя:З’явіліся ў X стагоддзі