«Nine Inch Nails» (// найн інч нэйлз абр. NIN у перакладзе з анг. дзевяціцалёвыя цвікі) — амерыканскі індастрыял-гурт, заснаваны Трэнтам Рэзнарам у 1988 годзе ў городзе Кліўленд, штат Агая. Як асноўны прадзюсар, спявак, аўтар тэкстаў і музыкі, Рэзнар з'яўляецца адзіным афіцыяльным удзельнікам гурта і нясе аднаасобную адказнасць за яе развіццё. Музыка NIN ахватвае вялікую колькасць жанраў, захоўваючы характэрнае гучанне, дасяганае выкарыстаннем электронных інструментаў і сродкаў абработкі гука. Апасля запісу чарговага альбома Рэзнар, як правіла, прыцягвае музыкантаў, з якімі адпраўляецца ў турнэ ў падтрымку дыска. Гэты канцэртны склад існуе асобна ад Nine Inch Nails у студыі. На сцэне NIN часта выкарыстоўваюць для суправаджэння сваіх выступленняў эфектныя візуальныя элементы, часта дасягаючыя апагею ў разрушэнні музыкантамі сваіх інструментаў.
Прыхільнікі андэграунднай музыкі цёпла прынялі NIN у іх раннія гады. У 1990-я гг. група выпусціла некалькі значных запісаў, якія дасягнулі шырокай папулярнасці: шматлікія песні NIN сталі хітамі на радыё, два запісы выйгралі Грэмі, і група прадала больш 20 млн альбомаў у свеце і 10 млн у ЗША. У 1996 годзе выходзіць гульня Quake, музыку для якой напісаў Трэнт Рэзнар. У 2004 годзе часопіс «Rolling Stone» змясціў NIN на 94 месца ў сваім спісе 100 найвялікшых рок-артыстаў усіх часоў. Нягледзячы на гэты цёплы прыём, у групы было некалькі канфліктаў са гуказапісываючай індустрыяй. У 2007 годзе Трэнт Рэзнар заявіў, што NIN будзе далей развівацца незалежна ад гуказапісвальных лэйблаў. У мінулым NIN нячаста выпускалі вялікія студыйныя альбомы; рэміксы і канцэртныя альбомы запаўнялі гэтыя прабелы ў каталогу групы. Рэзнар спасылаецца на свае асабістыя праблемы як на прычыну гэтых паўзаў; ў сваіх песнях ён часта даследуе змрочныя староны свайго «Я».
З 1989 года, Nine Inch Nails зрабілі 8 буйных студыйных рэлізаў. Самыя апошнія рэлізы, Ghosts I–IV і The Slip, выдадзеныя ў 2008, выйшлі пад ліцэнзіяй Creative Commons. Абое спачатку былі выпушчаны лічбова, а потым паследаваў фізічны рэліз. Лічбовы рэліз The Slip быў даступны цалкам бясплатна. NIN былі намінірованы на 12 узнагарод Грэммі і выйгралі дзве з ніх за песні "Wish" і "Happiness in Slavery" у 1992 і 1995 адпаведна.
Канцэртны склад Nine Inch Nails За ўсю гісторыю гурта, толькі Трэнт Рэзнар заставаўся нязменным удзельнікам канцэртаў Nine Inch Nails.
Тякучы канцэртны склад гурта: Трэнт Рэзнар (1988—…) Робін Фінк (1994—1995, 1999—2000, 2008—…) Джасцін Мелдал-Джонсэн (2008—…) Ілан Рубін (2009—…)Былыя ўдзельнікі гурта: Крыс Врэна (1989—1991, 1994—1995) Джэф Уард (1991) Рычард Патрык (1989—1993, 1996) Джэймс Вулі (1991—1994) Дэні Лонэр (1994—2000) Чарлі Клоўзер (1994—2000) Кейт Хілебранд (1997) Джэром Дзіллан (1999—2005) Ааран Норт (2005—2007) Джордзі Уайт (2005—2007) Алясандра Карціні (2004—2008) Джош Фрыз (2005—2008)Прыцягнёныя музыканты: Рон Мусара (1988) Нік Раш (1990) Дэвід Хэймс (1990) Лі Марс (1990—1991) Марцін Аткінс (1990—1991) Алекс Карапеціс (2005) Рыч Фаўнс (2008)
Храналогія
Дыскаграфія Асноўныя альбомы: Pretty Hate Machine (1989) Broken (Міні-альбом) (1992) The Downward Spiral (1994) The Fragile (1999) With Teeth (2005) Year Zero (2007) Ghosts I–IV (2008) The Slip (2008) Hesitation Marks (2013) Not the Actual Events (Міні-альбом) (2016) Add Violence (Міні-альбом) (2017) Bad Witch (2018) Ghosts V: Together (2020) Ghosts VI: Locusts (2020) Tron: Ares (2025, альбом-саўндтрэк) Nine Inch Noize (2026)Альбомы рэміксаў: Fixed (Міні-альбом) (1992) Further Down the Spiral (1995) Things Falling Apart (2000) Year Zero Remixed (2007)Канцэртныя запісы: Closure (1997) And All That Could Have Been (2002) Beside You in Time (2007)
Зноскі
Спасылкі
nine inch nails: the great below старонка на YouTube старонка на MySpace аб Nine Inch Nails
Катэгорыя:Рок-гурты ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі»