Во́спін. Сустракаецца таксама варыянт О́спін (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 29 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, у 259 км ад Гомеля, у 32 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Транспартная сістэма Транспартная сувязь па прасёлкавай, а затым па аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.
Інфармацыя Планіроўка — тры адасобленых, невялікіх участкі з бессістэмнай забудовай. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Дзербін» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы. Аўталаўка.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з пачатку XX стагоддзя. У 1922 годзе пабудавана і адкрыта школа.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у красавіку 1942 года, нямецкія карнікі спалілі 12 двароў і забілі 30 жыхароў. На франтах загінулі 29 жыхароў вёскі.
Насельніцтва Колькасць 2011 год — 2 двары, 2 жыхары.
Дынаміка 1925 год — 39 двароў. 1940 год — 63 двары, 324 жыхары. 1959 год — 129 жыхароў (паводле перапісу). 1997 год — 13 двароў, 16 жыхароў. 2004 год — 6 двароў, 6 жыхароў.
Літаратура
Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.
Спасылкі
Катэгорыя:Валосавіцкі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна