Астрагля́ды (, ) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіла ў склад Буркоўскага сельсавета.
Знаходзілася за 11 км на захад ад Брагіна, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), за 120 км ад Гомеля. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года«Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 .
Геаграфія На тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (400 сем’яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы.
Побач праходзіць аўтамабільная дарога Камарын — Хойнікі. Паблізу ёсць радовішчы гліны.
Планіроўка складалася з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой на захадзе далучалася кароткая скрыўленая вуліца, блізкая да мерыдыянальнай арыентацыі, а з поўдня да асноўнай далучалася скрыўленая вуліца. На поўдні і захадзе знаходзіліся адасобленыя будынкі. Жылыя хаты — драўляныя сядзібнага тыпу.
Гісторыя Вялікае Княства Літоўскае Найранейшая згадка пра Астрагляды (арыгінальная назва — АстраглядавічыУ «Вялікім гістарычным атласе Беларусі» (Мінск: Белкартаграфія, 2009. Т. 1. С. 193) аўтары-укладальнікі падалі назву нібыта з яе варыянтам – Остроглядовичи (Глядовичи), што ёсць недарэчнасцю. Запазычана яна з выдадзенай Ю. Вольфам кнігі графа К. Ажароўскага (Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od czternastego wieku. – Warszawa, 1895. S. 206), у якой узнікла памылка пры перадачы зместу каралеўскага ліста 1532 г. Тут побач згаданыя Hladowicze (а былі яшчэ Hładkowicze), Nowosielki, далей жа Chwojniki, Ostrodwory, хоць у арыгінале крыніцы побач названыя Хвоиники, Остроглядовичи, Новоселки (ёсць там і Углядковичи, што на тэрыторыі Украіны). Астрадворы ўтварыліся шляхам разрыву назвы Астра-глядавічы і далучэння да Астра- першага слова згадкі пра «двор с пустовщинами у замку Киеве и на месте, и во Вручомъ». Другая ж частка назвы ператварылася ў асобнае паселішча Глядавічы. ) датавана 3 днём чэрвеня 1504 года, калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Аляксандр сваім прывілеем, вылучыўшы іх і Хвойнікі з усімі прылегласцямі з Брагінскай воласці, падараваў на вечныя часы за вайсковыя заслугі пану Сямёну Фёдаравічу Палазовічу («Полазу Русаку, слаўнаму казаку», як назваў яго польскі храніст XVI ст. Марцін БельскіKronika Marcina Bielskiego. T. II (Księga IV, V). /Wydanie Józefa Turowskiego. — Sanok, 1856. S. 950). Вядомая яна пакуль што з польскамоўнага вопісу архіву князёў Шуйскіх са збору «Archiwum Prozorów i Jelskich», што захоўваецца ў фондах Галоўнага архіва старых актаў у ВаршавеArchiwum Główny Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Prozorów i Jelskich (далей: AGAD. APiJ). Sygn. 1. S. 3, 200. Sygn. 2. S. 78.
Адміністрацыйна Астраглядавічы належалі спачатку да Брагінскай воласці Кіеўскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Уладальнікамі іх і Хвойнікаў ад пачатку XVI ст. і да 1860-х гадоў (маёнтка — да 1887 году) паслядоўна былі паны Палазовічы, князі Любецкія, паны Харлінскія, Абрамовічы (Абрагамовічы), Бжазоўскія, князі Шуйскія, паны ПрозарыБельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 12 — 18Насуперак таму, як уважаецца пачынаючы са слоўнікавага артыкула А. Ельскага (Ostrohlady // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.— Warszawa, 1886. Т. VII. S. 690), князям Вішнявецкім і панам Ракіцкім Астрагляды ніколі не належалі..
3-га сакавіка 1532 году кароль Жыгімонт Стары сваім лістом загадаў ваяводзе Андрэю Неміровічу маёнткі нябожчыка Сямёна Полазовіча (у іх ліку «Хвойники, Остроглядовичи, Новоселки»), якія той паспеў прыгарнуць да Кіеўскага замку, вярнуць яго зяцю князю Дзмітрыю Раманавічу ВідыніцкамуАндрій Блануца. Земельні надання Сигізмунда І Старого на Українські землі Великого Князівства Литовського // Україна в Центрально-Східній Европі. — Київ: Інститут історії України НАНУ, 2008. № 8. С. 69 — 70 (Любецкаму). Потым Астраглядавіцкі маёнтак князя Дз. Відыніцкага і яго жонкі Фенны Палазовічаўны згаданы ў дакуменце ад 6 кастрычніка 1541 году з запісам аб узаемных саступках грунтоў у ім і ў Брагінскіх добрах князя Аляксандра Міхайлавіча ВішнявецкагаAGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 3, 4. У снежні 1556 году князь Дзмітры Любецкі, не жадаючы прызнаць віну «людей моих села Остроглядовского о подране бчол и о збите людей монастырских» (лыскоўскіх сялян кіеўскага Свята-Міхайлаўскага (Залатаверхага) манастыра), сцвярджаў , нібы «тое село Остроглядовичи не ест у повете Киевского воеводства, але Троцкого повету, не повинен бых тут с того именяAGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 4 отказывати»Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. С. 5, 37. 5 студзеня 1560 году князь Богуш Любецкі, ад імя свайго і маці-удавы княгіні Дзмітравай Любецкай, падаў судовы пратэст супраць князя Міхаіла Аляксандравіча Вішнявецкага, старосты чаркаскага, за тое, што людзі яго гвалтоўна ўварваліся ў межы астраглядавіцкія, дзеля ўласнай карысці палі разрабілі, пакасілі сенажаці і іншыя крыўды ўчынілі.
Дачка князя Дзмітрыя і Фенны Любецкіх, сястра нябожчыка князя Богуша, таксама Фенна, пасля смерці мужа Мельхіёра Насілоўскага ўзяла шлюб з панам Шчасным Харлінскім гербу Бонча ды ў снежні 1568 году запісала на яго «именя свое отчизные, дедизные, материстые у повете Киевскомъ лежачие, тоестъ… ХойникиГэта ці не першы вядомы выпадак выкарыстання ў пісьмовай крыніцы паланізаванай формы замест арыгінальнай назвы Хвойнікі., Остроглядовичи, Новоселки…»Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 8. Т. 6. Акты о землевладении в Юго-Западной России XV—XVIII стст. — Киев, 1911. С. 224—227.
Напярэдадні падпісання акту Люблінскай уніі ўказам караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 года Кіеўскае ваяводства (у тым ліку Астраглядавічы) было далучана да Кароны ПольскайVolumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009).
Карона Каралеўства Польскага У 1570 – 1590-я гады добра Астраглядавічы пана Шчаснага Харлінскага шматразова згаданыя ў судовых справах з-за нанесеных ім брагінскімі падданымі князёў Вішнявецкіх маёмасных стратаў, з-за ўчыненага гвалту над людзьмі. 25 сакавіка 1579 года кароль Стэфан Баторы нават даслаў ліст княгіні-удаве Аляксандравай Вішнявецкай, у якім загадаў, каб яе людзі не ўдзіраліся ў дзедзічныя грунты астраглядавіцкія пана Ш. ХарлінскагаAGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 5—15. У датаваным 13 днём сакавіка месяца 1581 года дакуменце паведамляецца, што пан земскі пісар кіеўскі Дзмітры Ялец надзелены паўнамоцтвамі ў справе размежавання добраў Астраглядавічаў, Плоскага, Варатца пана падкаморага кіеўскага Шчаснага Харлінскага з уладаннямі князя Міхаіла Вішнявецкага, кашталяна брацлаўскага, местам Брагін, сёламі Глухавічы, Губаровічы, БабчынРуська (Волинська) метрика [Текст] : регести документів Коронної канцелярії для укр. земель (Волинське, Київське, Брацлавське, Чернігівське воєводства) 1569-1673 / Держ. ком. арх. України, Центр. держ. істор. арх. України, м. Київ, Ін-т укр. археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського НАН України, Генер. дирекція держ. арх., Голов. арх. давніх актів ; ред. і упоряд Г. Боряк [та ін.] ; передм. П. К. Грімстед. — Київ, 2002. С. 301—302. У 1598 году сойм прызначыў Ш. Харлінскага адным з камісараў у справе размежавання ziemie Kiiowskiey Кароны і Мазырскага павета ВКЛConstitucię seymu walnego Koronnego Warszawskiego, MDXCVIII. — W Krakowie, w Architypografiiey Króla Ieo M. y Kościelney, Lazarzowey, MDXCVIII. S. 20; Volumina Legum. S. 372. У актах трыбунальскіх што да Кіеўскага ваяводства, у дакуменце ад 22 чэрвеня 1600 году засведчаная нязгода пана Шчаснага Харлінскага з тым, як размежаваныя грунты яго Астраглядавічаў, Навасёлак, Хвойнікаў з прыналежнымі князю Адаму, сыну Аляксандра, Вішнявецкаму сёламі Мікулічы, Веляцін, Лісцвін, а таксама яго Багушэвічаў (Багушоў), Плоскага, Паселічаў, Хвойнікаў, Навасёлак з прыналежнымі князю Міхаілу, сыну Міхаіла, Вішнявецкаму Глухавічамі, Бабчынам, з тым, як падзеленыя дубровы, урочышчы, з папсаваннем старых памежных знакаўŹródła dziejowe (далей: ŹD). T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 57.
20 чэрвеня 1600 года падкаморы Ш. Харлінскі выдаў сыну свайму Мікалаю zapis wieczysty, 26 чэрвеня ў Люблінскім трыбунале прызнаны, на двор Астраглядавічы з прыналежнымі да яго «прыселкамі» — сёламі Астраглядавічы, Хойнікі, Вялікі Бор, Дворышча, Храпкаў і яшчэ дзевяцю паселішчамі, а таксама на двор з 5 часткай з сямі пляцаў у КіевеŹD. T. XXI. S. 60; AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 46 — 47. З імёнамі сужэнства Мікалая і Гэлены (Гальшкі) Харлінскіх звязана заснаванне яшчэ да 1622 году касцёла ў Астраглядавічах і стварэнне найбольш ранняй у рэгіёне каталіцкай парафіі. Першым з вядомых настаяцелем быў ксёндз Станіслаў ЗданоўскіAGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 51; гл. таксама Прозараўскія мясціны ў Астраглядах. Недзе ў гэты ж час Астрагляды апынуліся ў складзе Оўруцкага павета. У 1623 годзе ўдава Гальшка Мікалаевая Харлінская судзілася з сваякамі Харлінскімі за іх наезд на замак АстраглядаўскіВыяву замка ў Астраглядавічах бачым і на карце Вялікага Княства Літоўскага 1613 года., вёску Астраглядавічы, на мястэчка Новы Харленж (Хойнікі), вёску Хойнікі і іншŹD. T. XXI. S. 637. 11 лютага 1627 года яна склала тэстамэнт, паводле якога добра Астраглядавічы пераходзілі ў пасэсію да яе зяця Мікалая Абрагамовіча, ваяводзіча смаленскагаAGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 56. У 1628 годзе пан М. Абрагамовіч з пятнаццаці дымоў ў Астраглядавічах плаціў па 3 злотых, з 2-х агароднікаў па 1 злотаму і 6 грошаўАрхив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 396—397. Пры гэтым яму яшчэ доўга давялося ўлагоджваць спадчынныя і проста маёмасныя непаразуменні з іншымі Харлінскімі — панамі Станіславам, Юрыем і Шчасным, а таксама з панам Мадлішэўскім, з якім пані Гальшка ўзяла шлюб.
Дзеля ўтрымання ў Астраглядах касцёла і плябана на іх сталы прыбытак Мікалаем і Гальшкай Харлінскімі раней была запісана вёска Багушы. Але спадчыннік маёнтку, зяць іх, пан Мікалай Абрамовіч, кальвініст, відавочна, не ўважаў той запіс абавязковым да выканання. Таму маем справу ад 6 чэрвеня 1635 года ксяндза Заклічынскага, плябана астраглядаўскага, якая разглядалася не адно ў Кіеўскім гродзе, але і ў каронным Люблінскім трыбунале. М. Абрамовіч, як высвятляецца, наслаў на добра Багушы сваіх людзей, каб яны ўчынілі там розныя гвалты і рабункіAGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 37. У актавай кнізе Жытомірскага гродзкага суда 1635 года са слоў вознага сказана, што з-за няўплаты чопавага падатку ён «Перши позовъ по его милостъ пна Абрамовича, воеводича смоленъского, до села Остроглядовичъ, маетности его милости, того року и дня деветнастого мца сепътемъбра однеслъ и въ дворе тамошнимъ урядникови в руки одъдалъ»Акти Житомирського гродського уряду: 1590 р., 1635 р. / В. М. Мойсієнко. – Житомир, 2004. № 40. Валодаў маёнткам М. Абрамовіч і ў 1639 годзе, калі заставіў Астраглядавічы гданьскаму мешчаніну Ежаму Гэўлу за 33 600 злотых, і ў канцы 1641 года, калі вяртаў доўг сыну нябожчыка Ісааку Гэўлу. Уражанне такое, нібы генерал артылерыі ВКЛ М. Абрамовіч ці не кожны раз пазычаў грошы дзеля таго, каб аддаваць папярэднія даўгі то дзяржаве, то прыватным асобам, застаўляючы АстраглядыБельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. С. 14—15, 35—36.