Валахо́ўшчына (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 7 км на поўнач ад Брагіна, 36 км (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 126 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Хойнікі.

Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Выяўленыя ў XIX стагоддзі археалагічныя помнікі сведчаць пра дзейнасць чалавека ў гэтых месцах са старажытных часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Брагінскай воласці.

У 1931 годзе арганізаваны калгас імя Т. Р. Шаўчэнкі, працавала гамарня. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса «Запаветы Леніна» (цэнтр — вёска Ясяні).

Да 2005 года Валахоўшчына ўваходзіла ў склад Спярыжскага сельсавета, які ў тым годзе быў перайменаваны ў ДублінскіРешение Гомельского областного Совета депутатов от 18 марта 2005 г. № 159 «О переименовании Остроглядовского и Сперижского сельсоветов Брагинского района». 26 верасня 2006 года Дублінскі сельсавет быў скасаваны, і Валахоўшчына увайшла ў склад Чамярыскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 , а ў 2009 годзе была перададзена ў склад Малажынскага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 01.12.2009 N 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области .

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 16 двароў, 32 жыхара.

Дынаміка 1850 год — 10 двароў, 66 жыхароў. 1897 год — 19 двароў, 137 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 25 двароў, 231 жыхар. 1959 год — 320 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 16 двароў, 32 жыхара.

Вядомыя выхадцы І. П. Мартыненка — Герой Сацыялістычнай Працы.

Літаратура

Спасылкі