Ахмед Салман Рушдзі (, , ; ) — брытанскі пісьменнік індыйскага паходжання, лаўрэат Букераўскай прэміі (1981). Крытыка адносіць пісьменніка да магічнага рэалізму.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1947 годзе ў Бамбеі. Лаўрэат Букераўскай прэміі 1981 году за раман «Дзеці поўначы». Раман «Сатанінскія вершы» пра эмігрантаў і эміграцыю, немагчымасць асіміляцыі ў новай культуры, напісаны ў 1989 годзе, выклікаў крытыку і пратэсты мусульманаў — яны палічылі кнігу блюзнерскай.
У 1989 годзе выйшла фетва (пастанова) вярхоўнага лідара Ірана аяталы Хамэйні з заклікам забіць Рушдзі, а таксама ўсіх датычных публікацыі раману. Брытанскі ўрад узяў пісьменніка пад абарону.
12 жніўня 2022 года на Салмана Рушдзі перад ягонай лекцыяй у адукацыйным цэнтры Інстытут Шатокуа ў горадзе (штат Нью-Ёрк, ЗША) здзейснены напад. Пісьменнік атрымаў нажавыя раненні ў шыю, нападніка затрымалі і ўзялі пад вартуapnews.com. Нападнікам быў народжаны ў Каліфорніі адзіночка ліванскага паходжання, радыкалізаваны казаннямі ісламісцкіх клерыкаў.
Аднаўленне было доўгім, Салман Рушдзі страціў вока. Аўтабіяграфічную кнігу «Нож: развагі пасля спробы забойства» ён напісаў, адыходзячы ад наступстваў замаху на сваё жыццё ў 2022 годзе.
Ацэнкі У 2008 годзе «The Times» паставіў Салмана Рушдзі на 13-е месца ў спісе 50 найвялікшых брытанскіх пісьменнікаў з 1945 года.
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны вэб-сайт Салмана Рушдзі (англ.) New York Times special feature on Rushdie, 1999 The Rushdie death threat affair Rushdie timeline Summaries of all his novels and links to interviews with Rushdie The Irshad Manji interview with Salman Rushdie Творчасць Салмана Рушдзі на сайце The Electronic Literary Database
Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Лаўрэаты Букераўскай прэміі Катэгорыя:Палітычныя эмігранты