Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, УВКПЧ (Office of the United Nations High Commissioner for Human Rights, OHCHR) — агенцтва Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, якое адсочвае забяспячэнне і абарону правоў чалавека, гарантаваных Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека.

Заснаванае ў 1993 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН. З’яўляецца галоўным структурным падраздзяленнем ААН па ахове правоў чалавека. Узначальваецца Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека, які нясе асноўную адказнасць за дзейнасць ААН ў галіне правоў чалавека.

З 1 верасня 2008 года пасаду Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека займае Наванетхем Пілэй (Navanethem Pillay) з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

Упраўленне цесна супрацоўнічае з Саветам па правах чалавека ААН (UNHRC). Колькасць супрацоўнікаў Упраўлення налічвае каля 1 тысячы чалавек.

Расследаванне ў Тыграі

У сакавіку 2021 года Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет заявіла, што УВКПЧ з Эфіопскай камісіяй па правах чалавека (ЭКПЧ) дамовіліся правесці сумеснае расследаванне парушэнняў правоў чалавека ў зоне Тыграйскага канфлікту. Як адзначалася ў ААН, яны будуць разглядаць «парушэнні правоў чалавека, учыненыя усімі бакамі ў кантэксце канфлікту ў Тыграі». УВКПЧ заявіла, што яно і ЭКПЧ падтрымліваюць пастаяннае партнёрства і падзяляюць мэты адказнасці за выкананне правоў чалавека. Першапачатковы этап расследавання быў запланаваны на трохмесячны перыяд.

У маі УВКПЧ і ЭКПЧ падпісалі пагадненне, у якім падрабязна апісаны «геаграфічны ахоп, пытанні расследавання і механізмы ўзаемадзеяння». Кожная з дзвюх камісій адабрала па шэсць чалавек для стварэння каманды з дванаццаці следчых. Былі таксама прызначаны супрацоўнікі па прававых пытаннях, гендэрных пытаннях, пытаннях бяспекі і перакладчыкі. Даніэль Бекэле, кіраўнік ЭКПЧ, заявіў, што яны не атрымоўвалі паведамленняў ад Афрыканскай камісіі па правах чалавека і народаў (АКПЧН) аб магчымым супрацоўніцтве ў расследаванні.

Як пісала The Guardian, многія тыграйскія дзеячы негатыўна ўспрынялі ўдзел ЭКПЧ ў расследаванні, так як дадзеная структура падпарадкоўваецца ўладам і будзе прадузятай у адносінах да паўстанцаў.

Заявы па Беларусі 1 верасня 2020 года Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека апублікавала дакумент, падпісаны 13 экспертамі арганізацыі, у якім заявіла, што ім вядома пра 450 задакументаваных выпадкаў катаванняў і жорсткага абыходжання з людзьмі, пазбаўленымі волі пасля «спрэчных прэзідэнцкіх выбараў» 9 жніўня, якія прывялі да масавых пратэстаў і арыштаў. Паводле інфармацыі ААН, сваякі як мінімум шасці чалавек не ведаюць пра месцазнаходжанне і стан здароўя іх блізкіх, маюцца звесткі пра эпізоды гвалту над дзецьмі і жанчынамі, уключаючы сексуальны гвалт. Аўтары заявы заклікалі прыцягнуць вінаватых да адказнасці і забяспечыць кампенсацыю ахвярам і іх сем’ямААН аб’вясьціла аб 450 выпадках катаваньняў пасьля акцый пратэсту ў Беларусі .

Гл. таксама Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека Савет па правах чалавека ААН Камісія па правах чалавека ААН

Спасылкі Афіцыйны сайт Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека

Катэгорыя:Міждзяржаўныя праваабарончыя арганізацыі

Катэгорыя:Арганізацыя Аб’яднаных Нацый Катэгорыя:Правы чалавека