Сярге́й Сцяпа́навіч Лінг (, ) — трэці Прэм’ер-міністр Беларусі (1996—2000).

Біяграфія Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1960), Вышэйшую партыйнай школу пры ЦК КПСС (1976).

Першыя дзесяць гадоў працоўнай дзейнасці былі непасрэдна звязаныя з сельскай гаспадаркай. Працаваў аграномам, галоўным аграномам, начальнікам шэрагу раённых кіраванняў сельскай гаспадаркі.

З 1971 г. знаходзіўся на савецкай і партыйнай працы, займаў шэраг кіраўнічых пасад, быў сакратаром Мінскага абкама КПБ, сакратаром ЦК КПБ, міністрам эканомікі. Член ЦК (1986—1990), Бюро ЦК КПБ (1990—1991).

Пасля ўводзін паста прэзідэнта быў прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра, а затым (18 лістапада 1996 года, пасля адстаўкі прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра), выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра. Пасля адстаўкі з паста прэм’ер-міністра прызначаны сталым прадстаўніком Беларусі пры ААН. 16 кастрычніка 2002 г. вызвалены ад пасады сталага прадстаўніка Беларусі пры ААН «па ўласным жаданні ў сувязі з станам здароўя яго жонкі».

Жанаты. Мае дзвюх дочак і сына.

Паводле звестак СМІ, зяцем Лінга з’яўляецца бізнесмен Сяргей Бацяноўскі, які звязаны з ваеннымі прадпрыемствамі і кантралюе беларускую авіякампанію-аператара бізнес-джэтаў.

Кар’ера Працаваў аграномам у Капыльскім, Салігорскім і Любанскім раёнах Мінскай вобласці, намеснікам начальніка Любанскага, начальнікам Салігорскага раённых вытворчых калгасна-саўгасных кіраванняў сельскай гаспадаркі, старшынёй Слуцкага райвыканкама (1960—1972).

У 1972-1982 гг. — першы сакратар Смалявіцкага райкама КПБ, загадчык сельскагаспадарчым аддзелам, сакратаром Мінскага абкама КПБ. У 1982—1986 гг. — першы намеснік старшыні, старшыня Мінскага аблвыканкама. У 1986 г. узначаліў Дзяржкамітэт БССР па коштах. У 1991 г. прызначаны старшынёй Дзяржаўнага Камітэта Рэспублікі Беларусь па эканоміцы і планаванні, міністрам эканомікі. У 1991—1994 гг. працаваў намеснікам Старшыні Рады Міністраў. 22 ліпеня 1994 г. пасля ўводзін паста прэзідэнта і абранні новага складу ўрада ўказам № 4 быў прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра. 18 лістапада 1996 г. пасля адстаўкі прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра, указам прэзідэнта № 475 быў прызначаны выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра. 19 лютага 1997 г. прымае пост прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. 18 лютага 2000 г. Аляксандр Лукашэнка прыняў адстаўку прэм’ер-міністра Сяргея Лінга і падпісаў указ N 77 з незвычайнай назвай «Аб Ярмошыне У. В.» 11 жніўня 2000 г. указам прэзідэнта № 439 прызначаны сталым прадстаўніком Беларусі пры ААН. 22 верасня 2000 г. у штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку ўручыў даверчыя граматы генеральнаму сакратару ААН Кофі Анану. 16 кастрычніка 2002 г. вызвалены ад пасады сталага прадстаўніка Беларусі пры ААН.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, радам медалёў, Ганаровымі граматамі Вярхоўнай Рады БССР.

Літаратура

Спасылкі Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ» Прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Лінг адпраўлены 18 лютага ў адстаўку

Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Аграномы СССР Катэгорыя:Аграномы Беларусі Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Міністры эканомікі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Старшыні Дзяржплана БССР Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Сакратары Мінскага абкама КПБ Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ