Упсальскі ўніверсітэт (шв. Uppsala universitet) — найстарэйшы публічны ўніверсітэт Швецыі і ўсёй Скандынавіі, які існуе з 1477 г. З універсітэтам звязаныя імёны такіх навукоўцаў, як Карл Ліней, Андэрс Цэльсій, Андрэс Ангстрэм, Адам Афцэліус, Пер Афцэліус. Знаходзіцца ў шведскім горадзе Упсала.
Гісторыя
Заснаваны ў 1477 годзе. Кароль Густаў-Адольф ахвяраваў установе ўсе свае фамільныя багацці.
Галоўны будынак універсітэта Упсалы ва ўніверсітэцкім парку, Упсала (завершаны ў 1887).
Універсітэцкая бібліятэка налічвае каля 275 000 тамоў, не ўлічваючы дробных кніг і брашур, і 12000 рукапісаў, у ліку якіх Codex argenteus Вульфілы. Нумізматычная калекцыя (каля 16 000 манет), збор карцін, каштоўныя калекцыі мінералаў, вялікі батанічны сад з музеем і са статуяй Лінея, хімічная лабараторыя і іншыя (агульным лікам 12) акадэмічныя ўстановы.
Будынак універсітэта, узведзены ў 1879-1887, пабудаваны ў стылі рэнесанс, з мармуровымі калонамі, раскошнымі заламі і аўдыторыямі.
Ганаровыя дактары Юхан Аўгуст Брынель
Вядомыя асобы, якія вучыліся ва ўніверсітэце Густаў Адлерфельт Карл Юнас Ловэ Альмквіст, шведскі пісьменнік Пэр Даніэль Амадэус Атэрбум (1790—1855), шведскі паэт Ёнс Якаб Берцэліус Карл Яльмар Бранцінг Эрык Густаў Геер, шведскі гісторык, паэт, публіцыст, кампазітар і педагог Фін Мальмгрэн Натан Сёдэрблюм Юхан Аўгуст Стрындберг Даг Хамаршэльд Ёнас Густаў Вільгельм Цандэр Элен Фрыс, першая шведка, якая атрымала ступень доктара філасофіі
Гл. таксама Упсальская астранамічная абсерваторыя Абсерваторыя Квістаберг
Спасылкі
Uppsala University Uppsala University Student page Östgöta Nation’s Homepage Study Abroad Uppsala