Грутвікен (, «кацельны заліў») — адміністрацыйны цэнтр брытанскай заморскай тэрыторыі Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сэндвічавыя астравы. Знаходзіцца на паўночна-ўсходнім беразе вострава Паўднёвая Георгія. Гэта самая паўднёвая «сталіца» ў свеце, галоўны пасёлак краіны, якая хоць і залежная, і нават не мае карэннага насельніцтва, усё ж такі не з'яўляецца часткай іншай дзяржавы. Грутвікен размешчаны на ўсходнім беразе паўвострава Тэтчэр, у невялікім заліве Кінг Эдуард (так і назвалі «Грутвікен» першапачаткова), частка бухты Усходні Камберланд на паўночна-ўсходнім узбярэжжы вострава Паўднёвая Георгія.
Літаратура Otto Nordenskjöld, Johan G. Andersson, Carl A. Larsen, Antarctica, or Two Years Among the Ice of the South Pole, London, Hurst & Blackett, 1905. South Georgia, Topographic map, 1:200000, DOS 610 Series, Directorate of Overseas Surveys, Tolworth, UK, 1958. Robert K. Headland, The Island of South Georgia, Cambridge University Press, 1984.
Катэгорыя:Гарады Вялікабрытаніі Грутвікен