Ясы () — горад на паўночным усходзе Румыніі. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнага жудзецу, былая сталіца Малдаўскага княства, цэнтр Заходняй Малдовы. Другі па велічыні горад у краіне пасля Бухарэста, насельніцтва 362 142 чалавекі (2016).
Ясы часам называюць «калыскай румынскай культуры»Baedeker Reiseführer Rumänien. 2015, S. 289..
Гісторыя Да 1862 года Ясы былі сталіцай Малдаўскага княства. З аб’яднаннем Малдавіі і Валахіі, у 1859—1862 гадах у Ясах знаходзіўся адзін з двух урадаў Румыніі.
У 1916—1918 гадах у Ясах знаходзіўся ўрад Румыніі, які падтрымліваў саюзныя адносіны з Антантай (Бухарэст быў акупаваны аўстрыйскімі войскамі).
Яўрэі складалі значную частку, а перыядычна і большасць насельніцтва, пачынаючы з XVIII стагоддзя. У Ясах паўстаў першы яўрэйскі тэатр, які граў на ідыш. Падчас Другой сусветнай вайны большая частка яўрэйскага насельніцтва была дэпартавана ў Трансністрыю; большасць тых, хто выжыў рэпатрыявалася ў Ізраіль у пасляваенныя гады. З 127 сінагог засталася толькі адна.
У наш час горад сумнавядомы вялікай колькасцю злодзеяў-кішэннікаўDiebesbanden in Berlin. Der große Klau. , у сувязі з чым горад таксама называюць «школай кішэннікаў»Wie Banden aus Rumänien europaweit auf Raubzug gehen. Die Mafia der Taschendiebe. .
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Славутасці Палац культуры, пабудаваны ў неагатычным стылі Сабор Святой Параскевы (Сабор Мітрапалітаў) Манастыр Трох Свяціцеляў Манастыр Чэтэцуя Манастыр Галата Армянская царква Вялікая сінагога Парк Копаў
Вядомыя асобы Лючыя Стурдза-Буландра (1873—1961) — румынская актрыса і тэатральны дзеяч.
Галерэя
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Румыніі