Вікто́рыя (Порт Вікторыя, ) — сталіца (з 1976 года)Африка: эциклопедический справочник. Т.1. А—К. / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Васев, А. М. Васильев, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — 677 с. с илл. — 57 000 экз. і самы вялікі горад і порт Сейшэльскіх Астравоў.
Гісторыя У 1903—1966 г. горад з'яўляўся адміністрацыйным цэнтрам брытанскіх уладанняў у Індыйскім акіяне, у 1966—1976 гг. адміністрацыйным цэнтрам англійскай калоніі Сейшэльскія Астравы.
Геаграфія Горад размешчаны ў бухце на паўночным захадзе вострава Маэ. Колькасць насельніцтва налічвае каля 25 тысяч чалавек. Гэта адміністрацыйны, палітычны і эканамічны цэнтр краіны. Калі ўлічваць прыгарады, тут жыве большая частка насельніцтва ўсёй краіны.
Насельніцтва 1981 год — 15 тыс. жыхароў 2009 год — 25 тыс. жыхароў
Эканоміка У горадзе дзейнічаюць рыбаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Экспартуецца копра, эфірныя алеі, спецыі. Політэхнічны інстытут. Міжнародны аэрапорт. Развіты замежны турызм.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Джэймс Мэнчэм, першы прэзідэнт Сейшэльскіх Астравоў
Крыніцы
Літаратура Африка: эциклопедический справочник. Т.1. А—К. / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Васев, А. М. Васильев, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — 677 с. с илл. — 57 000 экз.
Катэгорыя:Гарады Афрыкі Катэгорыя:Сейшэльскія астравы