Солча, Шальча () — рака на тэрыторыі Літвы і Беларусі, левы прыток ракі Мерачанка (Мяркіс) басейна Нёмана.

Назва Назва ракі мае балцкае паходжанне, ад («стаяць халодным, астуджацца»), («холад, нізкая тэмпература»)Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981.

Гідраграфія Даўжыня ракі 76 км (з іх у Літве 65 км), плошча вадазбору 749 км² (у Літве 596 км²)vle.lt. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,72 м³/с.

Пачынаецца ў Літве, на ўсход ад горада Салечнікі (Шальчынінкай). Цячэ ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці, на працягу некалькіх кіламетраў утварае дзяржаўную мяжу паміж Беларуссю і Літвой. Затым рака ізноў цячэ па тэрыторыі Літвы, дзе і знаходзіцца вусце. Найбольшы прыток — Солчыца.

На тэрыторыі Беларусі на левым беразе Солчы размешчаны вескі Варнакелі, Беняконі, Посальч (Воранаўскі раён).

Зноскі

Літаратура Атлас охотника и рыболова: Гродненская область. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Басейн Мяркіса Катэгорыя:Рэкі Шальчынінкайскага раёна Катэгорыя:Рэкі Воранаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Варэнскага раёна Катэгорыя:Памежныя рэкі