Мультыплікацыя скачку мячыка з 6 кадраў

10 кадраў у секунду. Мультыплікацыя, таксама анімацыяНапісанне ў адпаведнасці са Слоўнікам іншамоўных слоў у 2-х тамах, Мн., 1999, т. 1, с. 98. (ад  — памнажэнне, павелічэнне, узрастанне, размнажэнне) — від кінамастацтва, творы якога ствараюцца шляхам здымання паслядоўных рухаў намаляваных (графічная мультыплікацыя) або аб’ёмных (аб’ёмная мультыплікацыя) аб’ектаў. Гэтыя творы называюць анімацыйнымі або мультыплікацыйнымі фільмамі (мультфільмамі). Першыя намаляваныя фільмы былі выдадзеныя ў 1908 годзе ў Францыі, аб’ёмны — у 1911 ў Расіі. Тэхнічны прынцып аб’ёмнай анімацыі адкрыў У. А. Старэвіч ў 1911 г.

Этымалогія Тэрмін «анімацыя» мае шырокую сферу прафесійнага ўжывання ў свеце і ў асобных рэгіёнах па традыцыі вызначаецца iншымi сінонімамі. Напрыклад, у рускай мове (у СССР і ў Расіі) на працягу доўгага часу была агульнапрынятай назва «мультыплікацыя», якая ў большай ступені адпавядала маляванаму кіно, дзе анімацыя (мультыплікат, ілюзія руху) ствараецца з дапамогай размнажэння і фазоўкі малюнка (перамалёўкі персанажа ў паслядоўных фазах руху).

Гісторыя

Гісторыя анімацыі пачалася задоўга да развіцця кінематаграфіі. Людзі, верагодна, спрабавалі адлюстраваць рух яшчэ ў палеаліце.

Гл. таксама

Кроцік Ліс Мікіта Трям! Здравствуйте!

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы