Жэне́ва (, , ) — горад у Швейцарыі, цэнтра аднайменнага кантона.

Насельніцтва: 184,8 тыс. чалавек (2003), сярод іх 44 % іншаземцы. Насельніцтва ў асноўным франкамоўнае.

Першыя паселішчы на месцы сучаснага горада паўсталі больш 2000 гадоў назад. У 120 г. да н.э. рымскія войскі захапілі ўжо развіты горад у вусце ракі Рона (ён быў заснаваны кельтамі некалькі стагоддзяў назад). У IV стагоддзі насельніцтва прымае хрысціянства. У XI стагоддзі горад становіцца часткай Рымскай імперыі. Жэнева атрымала самакіраванне ў 1387 г. У XVI стагоддзі горад ператвараецца ў буйны еўрапейскі цэнтр Рэфармацыі, які прымаў вялікую колькасць рэлігійных бежанцаў, у тым ліку з суседняй Францыі.

У 1526 годзе Жэнева, Цюрых і Берн заключылі абарончы саюз (у 1584 годзе паміж гарадамі быў заключаны пастаянны саюз). У 1798 годзе Напалеонам горад далучаны да Францыі, для чаго быў створаны адмысловы дэпартамент Леман. З 1815 года Жэнева знаходзіцца ў складзе Швейцарыі.

Жэнева з'яўляецца сусветным фінансавым і дыпламатычным цэнтрам, тут размяшчаецца мноства міжнародных арганізацый. У 2009 годзе Жэнева заняла чацвёртае месца ў спісе самых дарагіх гарадоў свету.

Славутасці Палац Нацый Сцяна Рэфармацыі Жэнеўскі сабор Жэнеўскі фантан

Вядомыя асобы Шарль Банэ, швейцарскі прыродазнавец, філосаф Марыс Баро Габрыэль Крамер Сімон Люілье Рэнэ дэ Сасюр Фердынанд дэ Сасюр Мішэль Сімон — акцёр тэатра і кіно Жан Шарль Леанар Сімонд дэ Сісмандзі

Гл. таксама Жэнеўскі музей мастацтва і гісторыі Жэнеўскі інстытут міжнародных адносін Жэнеўская канферэнцыя, 1954

Спасылкі Афіцыйны сайт горада Жэневы

Катэгорыя:Гарады Швейцарыі Катэгорыя:Камуны кантона Жэнева