Дынастыя Тан () — кітайская імператарская дынастыя, якая кіравала тэрыторыяй Кітая з 618 па 907 гг. Заснавальнікам дынастыі лічыцца Лі Юань. Яго сын, Лі Шымінь, пасля канчатковага падаўлення сялянскіх паўстанняў і сепаратызму феадалаў пачаў праводзіць прагрэсіўную палітыку. Іменна эпоха панавання дынастыі Тан лічыцца ў Кітаі перыядам найвышэйшай магутнасці краіны, калі яна апярэджвала ўсе краіны свету па сваім развіцці.
Дынастыя Тан была ў значнай ступені перыядам прагрэсу і стабільнасці, за выключэннем паўстання Шы і заняпаду цэнтральнай улады ў другой палавіне праўлення дынастыі. Як і папярэдняя дынастыя Суй, Тан падтрымлівала сістэму дзяржаўнай службы шляхам прызначэння службовых асоб з выкарыстаннем стандартызаваных экзаменаў і рэкамендацый на пасаду. Гэты грамадскі парадак быў падарваны ростам рэгіянальных ваенных губернатараў у IX стагоддзі. Кітайская культура квітнела ў эпоху Тан, лічыцца, што ў гэты час кітайская паэзія дасягнула вяршыні развіццяYu, Pauline (December 1998), «Charting the Landscape of Chinese Poetry», Chinese Literature: Essays, Articles, Reviews (CLEAR), pp. 71-87. Два з самых вядомых паэтаў Кітая, Лі Бо і Ду Фу, жылі ў часы панавання дынастыі Тан, як і многія вядомыя мастакі, такія як Хань Гань, Чжан Сюань і Чжоў Фан. Вучонымі быў складзены багаты збор гістарычнай літаратуры, а таксама энцыклапедый і геаграфічных прац.
Пры дынастыі Тан з’явілася шмат прыкметных новаўвядзенняў, у тым ліку развіццё гравюрнага друку.
Будызм аказаў значны ўплыў на кітайскую культуру, але пазней ён праследаваўся з боку дзяржавы, і яго ўплыў знізіўся. Нягледзячы на тое, што дынастыя і цэнтральны ўрад былі ў заняпадзе ў IX стагоддзі, мастацтва і культура працягвалі квітнець.
Гісторыя Мір і парадак у краіне дазволілі засяродзіць усе сілы народа на карысць Кітая. Квітнелі сельская гаспадарка, саматужныя рамёствы і гандаль. Новых поспехаў дасягнулі тэхналогіі ткацкіх рамёстваў, фарбавальнай справы, ганчарнай вытворчасці, металургія, караблебудаванне. Уся краіна пакрылася сеткай сухапутных і водных шляхоў зносін. Кітай устанавіў шырокія эканамічныя і культурныя сувязі з Японіяй, Карэяй, Індыяй, Персіяй, Аравіяй і многімі іншымі дзяржавамі пры Тайцзуне. Па ўсёй краіне распаўсюдзілася традыцыя ўжывання чаю. Сфарміравалася асаблівае стаўленне да чаю: чайнае мастацтва (Ча І, 茶艺), дзякуючы якому былы лекавы сродак і кулінарны прадукт ператварыўся ў ключавы элемент кітайскай культуры ў самым шырокім сэнсе гэтага слова.
Культура і эканоміка
Спакой у краіне спрыяў развіццю эканомікі Кітая. Квітнелі сельская гаспадарка, саматужныя рамёствы і гандаль. Развіваліся тэхналогіі ткацтва, фарбавальнай справы, ганчарнага вытворчасці, металургіі, караблебудавання. Уся краіна пакрылася сеткай сухапутных і водных шляхоў зносін. Кітай усталяваў эканамічныя і культурныя сувязі з Японіяй, Карэяй, Індыяй, Персіяй, Аравіяй, іншымі дзяржавамі пры Тайцзуне.
Развіваліся навука і тэхніка. У 725 годзе нашай эры майстрамі І Сінам і Лян Лінцзанем сканструяваныя першыя механічныя гадзіннікі з анкернымі механізмам. Распаўсюджвалася царская парахавая зброя: спачатку ў выглядзе прылад для феерверкаў, ракет і «вогненных змеяў» на флоце, затым і ў выглядзе сапраўдных прылад для стральбы снарадамі.
Па ўсёй краіне распаўсюдзілася чаяванне. Сфарміравалася асаблівае стаўленне да чаю: чайнае мастацтва (Ча І, 茶艺), дзякуючы якому чай, які раней разглядаўся як лекі або адзін з прадуктаў харчавання, ператварыўся ў важны элемент кітайскай культуры. Кітайская класічная літаратура ўвекавечыла імёны знакамітых майстроў чайнай цырымоніі эпохі Тан — Лу Туна і Лу Юя.
Заняпад Прычыны заняпаду дынастыі Тан пэўна не ўстаноўлены, аднак рад паўстанняў і ваенных паражэнняў у VIII стагоддзі пазначылі пачатак аслаблення цэнтральнай улады. Да 40-ых гадоў арабы з Харасана — на той час правінцыі халіфата Абасідаў — замацаваліся ў Ферганскай даліне і Сагдыяне. У ходзе Таласкай бітвы 751 года наёмныя атрады кітайскага войска пакінулі поле бою, што прымусіла камандуючага Гао Сяньчжы даць сігнал да адступлення. Неўзабаве пасля гэтага вялікае паўстанне Ань Шы 756—761 гадах зруйнавала росквіт, які стваралі многія гады. Дынастыя была аслаблена і пасля ўжо ніколі не дасягала ранейшай славы і велічы. Імперыя Тан страціла кантроль над Сярэдняй Азіяй, і кітайскі ўплыў у гэтым рэгіёне спыніўся да аб’яднання абедзвюх краін манголамі пры дынастыі Юань.
Адным са следстваў паўстання Ань Шы стаў паступовы рост уплыву правінцыйных ваенных губернатараў-цзэдушы, якія з часам сталі сапернікамі цэнтральнай улады. Танскі ўрад спадзяваўся на гэтых губернатараў і іх войскі ў справе падаўлення ўзброеных паўстанняў на месцах. Узамен урад прызнаваў правы гэтых губернатараў на ўтрыманне войска, збор падаткаў, і нават перадачы свайго тытула па спадчыне. Падзенне прэстыжу цэнтральнага ўрада ў правінцыях адбілася і ў з’яўленні вялікай колькасці бандытаў і рачных піратаў, якія, аб’ядноўваючыся ў групы па сто і больш чалавек, беспакарана рабавалі паселішчы па берагах Янцзы, не сустракаючы адпору з боку ўлад.
thumb|Танскі залачоны сярэбраны кубачак з кветкавым матывам У 858 годзе жахлівая паводка ў раёне Вялікага Канала затапіла шырокія раўніны Паўночнага Кітая і прывяла да гібелі дзясяткаў тысяч людзей. Вера кітайцаў у богаабранасць дынастыі пахіснулася ў выніку гэтых стыхійных бедстваў, распаўсюдзілася перакананне ў тым, што дынастыя Тан угневала нябёсы і страціла правы на трон. Затым, у 873 годзе, краіну спасціг катастрафічны неўраджай, у некаторых раёнах атрымалася сабраць ледзьве палову звычайнага ўраджаю; дзясяткі тысяч людзей загінулі ад голаду. У ранні перыяд дынастыі Тан урад быў здольны прадухіляць катастрафічныя наступствы неўраджаю дзякуючы назапашванню значных запасаў збожжа па ўсёй краіне, але ў ІХ стагоддзі ён аказаўся бездапаможным у барацьбе з падобнымі бедствамі.
Канец дынастыі У апошні перыяд валадарання дынастыі Тан назіралася аслабленне цэнтральнай улады і ўзмацненне правінцыйных ваенных губернатараў, якія сталі паводзіць сябе амаль як незалежныя кіраўнікі. Некампетэнтнасць імператараў і карупцыя сярод чыноўнікаў у спалучэнні з неспрыяльнымі прыроднымі ўмовамі — засухамі і голадам — сталі прычынай рада паўстанняў. Канчаткова панаванне дынастыі было падарвана паўстаннем, узначаленым Хуан Чао і яго паслядоўнікамі, і барацьбой паміж рознымі групоўкамі пануючага класа. Паўстанцы захапілі і разрабавалі абедзве сталіцы, Чанань і Лоянь. Падаўленне паўстання заняло больш за дзесяць гадоў, але дынастыя ўжо не змагла акрыяць ад такога ўдару. Апошняга імператара дынастыі Лі Чжу зрынуў у 907 годзе ваенны дзеяч Чжу Вень, у мінулым адзін з кіраўнікоў сялянскіх паўстанцаў, які змяніў Хуан Чао, але перайшоў потым на бок дынастыі Тан. Чжу Вень заснаваў новую дынастыю і прыняў храмавае імя Тайцзы. Пераварот Чжу Веня азнаменаваў пачатак перыяду Пяці дынастый і дзесяці царстваў 907—960 гадах.
Палітычнае і адміністратыўнае ўладкаванне
Першапачатковыя рэформы thumb|Танская архітэктура ў Сіяне Прыйшоўшы да ўлады, Тай-цзун вырашыў правесці рэформы, якія дапамаглі бы дынастыі справіцца з унутранымі праблемамі. Абапіраючыся на Суйскі кодэкс, ён выдаў крымінальны кодэкс які, у рэфарміраваным выглядзе выкарыстоўваўся ў Кітаі, а таксама В’етнаме, Карэі і Японіі. У 653 годзе крымінальны кодэкс набыў сваю вядомую форму: 500 артыкулаў, падзеленыя па злачынствам і пакаранням, пакаранні вар’іраваліся ад 10 удараў лёгкай палачкай да 100 удараў цяжкай, высылкі, катаргі і пакаранніPatricia Buckley Ebrey. «The Cambridge Illustrated History of China». Cambridge University Press, 1999 ISBN 0-521-66991-X pp 111—112. Кодэкс усталёўваў сацыяльнае нераўнапраўе: цяжар пакарання залежаў ад сацыяльнага і палітычнага становішча злачынцаPatricia Buckley Ebrey. «The Cambridge Illustrated History of China». Cambridge University Press, 1999 ISBN 0-521-66991-X p. 112. Напрыклад, калі слуга забіваў гаспадара, то пакаранне было цяжкім, а калі гаспадар слугу, то лягчэйшым, тое ж датычалася і да старэйшых і малодшых сваякоў. Танскі кодэкс рэфарміраваўся і выкарыстоўваўся, як аснова для крымінальных кодэксаў наступных дынастый, такіх як ранні мінскі кодэкс 1397 года. Цікавыя і новаўвядзенні дынастыі Сун у галіне пашырэння маёмасных правоў жанчын.
Кіраваннем займаліся тры з шасці міністэрстваў-«Шэна» (省,sheng), якія распрацоўвалі праекты, займаліся ўзгадненнем рашэнняў, выданнем прававых актаў і наглядам за іх выкананнем. Таксама існавала шэсць упраўленняў-«бу» (部,bu), якія вырашалі больш канкрэтныя задачы. Танская сістэма шэнаў і бу была даволі зручнай і, хоць і прыкметна мяняючыся, праіснавала да падзення Цын у 1912 годзеJohn King Fairbank, Merle Goldman. «China: A New History, Second Enlarged Edition». Belknap Press of Harvard University Press, 2006 ISBN 0-674-01828-1 p. 78. Нягледзячы на тое, што заснавальнікі Тан арыентаваліся на слаўную дынастыю Хань, танская кіраўнічая сістэма была заснавана на распрацоўках эпохі Паўднёвых і Паўночных дынастый. Бей Чжоў стварыла сістэму тэрытарыяльных дружын (фубін) і Тан актыўна выкарыстала гэтую сістэму, што дазваляла трымаць вялікую армію з мінімальнымі выдаткамі, бо воіны служылі пазменна, а ў астатні час працавалі на сваіх фермах. Раўнапольная сістэма Бей Вей таксама была прынята, але са зменамі.
У танскую эпоху стала больш грамадзянскіх пагадненняў, якія афармлялі падпісаннем кантракта, бо цэнтральныя і мясцовыя органы ўлады імкнуліся кантраляваць усе пагадненні з зямлёй, баючыся зніжэння паступлення падаткаў. Кантракт, які быў падпісаны бакамі, сведкамі і пісцом, быў доказам і пры судовых спрэчках. Наогул зачаткавая дагаворная культура ўзнікла яшчэ пры Хань, але пры Тан дагаворы сталі звычайнай працай, што адбілася ў літаратуры.
Сталіцай імперыі быў горад Чанань (сучасны Сіянь), дзе размяшчаўся імператарскі палац, у якім праводзіліся пышныя прыёмы паслоў з музыкай, спартыўнымі змаганнямі, акрабатычнымі выступленнямі, паэзіяй, жывапісам, і тэатральнымі прадстаўленнямі. Велізарная колькасць багаццяў і рэсурсаў захоўвалася ў скарбніцах і складах. Калі кітайскія мясцовыя чыноўнікі прыехалі, у 643 годзе, на штогадовы імператарскі прыём, Тай-цзун даведаўся, што многія не змаглі знайсці кватэру ў горадзе і здымалі пакоі ў гандляроў. Тады імператар загадаў міністэрствам стварыць у сталіцы дзяржаўныя асабнякі для размяшчэння чыноўнікаў-дэлегатаў, каб кожны атрымліваў жыллё па свайму ведамству.
Імператарскія экзамены thumb|180px|злева|Тан Сюань-цзун у шапачцы вучонага thumb|180px|справа|Танская статуя грамадскага чыноўніка