Артур Эшэр Мілер (анг. Arthur Asher Miller, 17 кастрычніка, 1915 — 10 лютага, 2005) — вядомы амерыканскі драматург 20-га стагоддзя. Нарадзіўся ў Нью-Ёрку. Найбольш вядомыя яго п’есы «Смерць каміваяджэра» (Death of a Salesman) і «Салемскія ведзьмы» (The Crucible). Артур Мілер лічыцца найбольш уплывовым драматургам 20-га стагоддзя ў Амерыцы. Таксама вядомы тым, што яго жонкай была Мэрылін Манро.

Біяграфія Артур Мілер нарадзіўся і гадаваўся у Нью-Ёрку ў сям’і яўрэйскіх імігрантаў, якія паходзілі з Польшчы. Сям’я жыла ў дарагой кватэры на Манхэтане каля Цэнтральнага парку, пакуль бацька не страціў грошы падчас Вялікай амерыканскай дэпрэсіі.

Мілер скончыў Мічыганскі ўніверсітэт у спецыяльнасці журналістыка. Пачаў пісаць п’есы яшчэ ва ўніверсітэце. У 1949 годзе за п’есу «Смерць каміваяджэра» атрымаў прэмію Пуліцэра і іншыя прэстыжныя ўзнагароды. У 1953 годзе выдаў п’есу «Салемскія ведзьмы», якая таксама набыла вялікую папулярнасць, у тым ліку на Брадвеі.

У 1956 годзе пабраўся шлюбам з Мэрылін Манро (гэта быў яго другі шлюб). Развяліся яны ў 1961 годзе.

Таксама ў 1956 годзе Артур Мілер быў выкліканы на слуханні ў Кангрэс ЗША і абінавачваўся ў сувязях з камуністычнай партыяй. Ён падаў апеляцыю, і ў 1958 яна была задаволеная — з яго знялі падазрэнні.

Памёр ва ўзросце 89 гадоў ў мястэчку Роксбуры, штат Канектыкут, з прычыны спынення сэрца.

П’есы 1936 Honors at Dawn (Ушанаванне на золку) 1944 The Man Who Had All the Luck (Чалавек, які меў поўную ўдачу) 1947 All My Sons (Усе мае сыны) 1949 Death of a Salesman (Смерць каміваяджэра) 1953 The Crucible (Салемскія ведзьмы) 1955 A Memory of Two Mondays (Успамін пра два панядзелкі) 1955 A View from the Bridge (Від з моста) 1964 After the Fall (Пасля падзення) 1965 Incident at Vichy (Інцыдэнт у Вічы) 1968 The Price (Цана) 1972 The Creation of the World and Other Business (Стварэнне сьвету і іншыя справы) 1977 The Archbishop’s Ceiling (Столя ацыбіскупа) 1981 The American Clock (Амерыканскі гадзіннік) 1982 Elegy For a Lady (Элегія для лэдзі) 1982 Some Kind of Love Story (Нейкая любоўная гісторыя) 1986 Danger: Memory! (Небяспека: Памяць!) 1991 The Ride Down Mt. Morgan (Прагулка ўніз з гары Моргана) 1993 The Last Yankee (Апошні янкі) 1994 Broken Glass (Разбітае шкло) 1998 Mr. Peters' Connections (Сувязі містэра Пітэрса) 2004 Resurrection Blues (Журбота ўваскрасае) 2004 Finishing the Picture (Сканчваючы малюнак)

Катэгорыя:Драматургі ЗША Катэгорыя:Памерлі ад сардэчнай недастатковасці