Брэсцкі чыгуначны музей (Брэсцкі музей чыгуначнай тэхнікі) — музей горада Брэста, прысвечаны паравозам, цеплавозам, вагонам і спецыялізаванай чыгуначнай тэхніцы розных эпох і краін.

Агульная інфармацыя Музей заснаваны 15 мая 2002 года. Агульная плошча складае 29000 м². Даўжыня трох экспазіцыйных пуцей — 1200 метраў. У экспазіцыі музея, на 2008 год, знаходзяцца 68 узораў натурнай чыгуначнай тэхнікі. Адметнай асаблівасцю музея з'яўляецца тое, што большасць экспанатаў дзейсныя, што дазваляе выкарыстоўваць іх у экскурсійных паездках і кіназдымках. Таксама маецца больш за сто экспанатаў тэхнічнага аснашчэння чыгуначнага транспарту розных перыядаў гісторыі.

Экспазіцыя Экспазіцыі музея пад адкрытым небам знаходзяцца: Паравозы даваеннага, ваеннага і пасляваеннага пакаленняў Эу Эм ФД20 Эр Паравоз Е СО17 Су Л «Перамога» ЛВ П36 танк-паравоз 9П Тэ

Цеплавозы ТЭ1 ТЭ3 2ТЭ-109 - цеплавоз з доследнай партыі з электраперадачы зменнай-пастаяннага току. М62 ТГМ1 ТЭП60 ЧМе2 ТЭМ15

Спасылкі Брэсцкі музей чыгуначнай тэхнікі Музей чыгуначнай тэхнікі Вандроўка ў Брэсцкі музей чыгуначнай тэхнікі

Катэгорыя:Чыгуначныя музеі Беларусі Катэгорыя:Музеі Брэста