Ско́кі (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчаны за 10 км на поўнач ад Брэста, за 6 км ад прыпыначнага пункта Скокі, на беразе р. Лясная.

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц Скокі вядомы з 16 ст. як сяло ў Берасцейскім павеце ВКЛ, на дарозе Брэст — Воўчын. У метрыцы караля Жыгімонта II Аўгуста пазначана пад 1566 г. як сяло з 10 валокамі зямлі — уладанне М. С. Скокаўскай. З 1583 года належала зямяніну Чыжэўскаму, у 17 ст. — Нямцэвічам, з 1682 года — пану Ф. Барскаму, які меў тут 6 валок зямлі.

У 1770-я гады ў цэнтры вёскі пабудаваны двухпавярховы мураваны палац. У ансамбль уваходзіў і ўзведзены ў 1776 годзе касцёл, які ў 1864 годзе ператвораны ў праваслаўны храм (разбураны ў Першую сусветную вайну). У цэнтры сядзібна-паркавага комплексу Нямцэвічаў размяшчаўся двухпавярховы гаспадарскі дом, побач з ім — гаспадарчыя пабудовы і драўляны касцёл-пахавальня.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, вёска ў Брэсцкім павеце Слонімскай, з 1797 года — Літоўскай, з 1801 года — Гродзенскай губерні. У 1796 годзе М. Нямцэвічам пабудавана мураваная царква са званіцай. У 1868 годзе сяло у Матыкальскай воласці, меўся млын. У 1890 годзе цэнтр маёнтка, якім валодаў І. У. Нямцэвіч; конезавод, школа граматы.

Згодна з умовамі Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павету Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 1940 года вёска ў Цюхінскім с/с. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 16 вяскоўцаў.

У лютым 1949 года арганізаваны першы калкаг «XIX з'езд КП(б)Б», у які аб'яднаны 56 гаспадарак. З верасня 1959 года вёска ў Матыкальскім с/с.

22 лютага 1992 года рашэннем агульнага сходу калгаснікаў на базе калгаса ўтворана сельскагаспадарчае таварыства «Лясное».

Інфраструктура Сярэдняя школа, клуб, крама, сельская бібліятэка, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі.

Насельніцтва 185 сялянскіх душ (1868) 23 двары, 143 жыхары (1886) 43 двары, 313 жыхароў (1897) 356 жыхароў у вёсцы і 102 жыхара ў маёнтку (1905) 27 двароў, 159 жыхароў (1921) 82 двары, 297 жыхароў (1940) 272 жыхары (1970) 138 гаспадарак, 653 жыхары (1997) 231 гаспадарка, 674 жыхары (2005)

Славутасці

Мемарыяльная калона (XVIII стагоддзе) — Сядзібна-паркавы комплекс Нямцэвічаў (1770-я) — Брацкая магіла (1944) —

Страчаная спадчына Капліца Прападобнай Марыі Егіпецкай

Касцёл (1850). Разбураны ў Першую сусветную вайну.

Вядомыя асобы Юльян Нямцэвіч — пісьменнік, палітычны дзеяч, гісторык.

Літаратура

Спасылкі

в. Скокі на Radzima.org

Катэгорыя:Матыкальскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна