Нагарджуна (, — «срэбраны змей»; , Lóngshù Луншу; , Ру:дзю; , ёнгсу; тэлугу:నాగార్జునా) — індыйскі мысліцель, развіў ідэю аб «пустотнасці» дхарм; заснавальнік будыйскай школы Мадх’ямакі і вядучая постаць у будызме Махаяны. Належыць да ліку 84 махасідхаў будызму.
Біяграфія Дакладныя гады жыцця Нагарджуны невядомыя, меркавана — II—III стагоддзі (150—250), звесткі аб ім пераплятаюцца з фантастычнымі і міфалагічнымі сюжэтамі, таму цяжка вызначыць сапраўдныя падзеі яго жыцця. Шэраг традыцыйных тэкстаў сцвярджае, што ён жыў 600 гадоў (з II стагоддзя да н. э.). Некаторыя крытыкі мяркуюць, што існавалі два розныя Нагарджуны.
Па звестках Кумараджывы (IV—V стагоддзя) Нагарджуна нарадзіўся ў брахманскай сям’і на поўдні Індыі і прайшоў поўны курс брахманісцкай адукацыі, а затым звярнуўся ў будызм сам і звярнуў мясцовага цара; па паведамленнях Сюаньцзана (VII стагоддзе), дзейнасць Нагарджуны праходзіла ў Паўночна-Усходняй Індыі.
Літаратура Mulamadhyamakakarika of Nagarjuna. The Philosophy of the Middle Way. Introduction, Sansrkrit Text, English Translation and Annotation by D. J. Kalupahana. — Delhi, 1999. Murty K. S. Nagarjuna. — New Delhi: National Book Trust, 1978. Ramanan K. V. Nāgārjuna’s Philosophy. — Delhi: Motilal Banarsidass, 1978. Walser J. Nāgārjuna in Context: Mahāyāna Buddhism and Early Indian Culture. — New York: Columbia University Press, 2005.
Спасылкі
Тэксты Нагарджуны
Катэгорыя:Філосафы Індыі Катэгорыя:Постаці будызму Катэгорыя:Філосафы III стагоддзя Катэгорыя:Міфічныя доўгажыхары