Цімафей Данілавіч Алексяйчук (нар. , Камарычы, Радагошцкая воласць, Сеўскі павет, Арлоўская губерня, цяпер Камарыцкі раён, Бранская вобласць, Расія) — савецкі ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (1944 г.).

Біяграфія Нягледзячы на то, што нарадзіўся ў сям'і рабочых ў Расіі, па нацыянальнасці Ц. Д. Алексяйчук з'яўляецца беларусам. У 1939 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1941 г. скончыў Ташкенцкае ваенна-пяхотнае вучылішча. З лістапада 1942 г. на Закаўказскім, Паўночна-Каўказскім і 1-м Украінскім франтах (у апошнім камандзір стралковага батальёна 197-га стралковага палка 99-й стралковай дывізіі 94-га стралковага корпуса 1-га гвардзейскай арміі.). У 1943 г. ўступіў у партыю.

31 снежня 1943 г. батальён пад камандаваннем Ц. Д. Алексяйчук першы ўварваўся ў г. Жытомір, знішчыў 10 танкаў праціўніка. Пасля вайны працягнуў службу ў савецкім войску (да 1977 г. у званні палкоўніка). У 1947 г. скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ.

Жыве ў г. Масква. Да сыходу на пенсію выкладаў у Маскоўскім эканоміка-статыстычным інстытуце.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (№ 2148)Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1 Ордэн Леніна два ордэна Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені два ордэна Чырвонай Зоркі Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бранскай вобласці Катэгорыя:Выкладчыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі