Часці́ны мо́вы — лексіка-граматычныя класы слоў, якія характарызуюцца адзінствам абагульненага значэння, агульнасцю граматычных катэгорый і асаблівасцей словазмянення, характарам спалучальнасці з іншымі словамі, асноўнымі сінтаксічнымі функцыямі і спосабамі словаўтварэння.

Часціна мовы можа быць вылучана толькі на падставе сукупнасці пэўных крытэрыяў. Увага надаецца наступным фактарам: што звычайна абазначае пэўная адзінка — прадмет, дзеянне, якасць і г. д.; у якіх граматычных формах яна можа ўзнікаць; якія ёй характэрныя словаўтваральныя сродкі; якія функцыі яна выконвае ў сказе.

У беларускай мове ёсць 10 часцін мовы.

Класіфікацыя Часціны ў беларускай мове класіфікуюцца наступным чынам:

Самастойныя (паўназначныя) Несамастойныя (непаўназначныя) скланяльныя спрагальныя нязменныя службовыя выклічнік назоўнік прыметнік лічэбнік займеннік дзеяслоў прыслоўе прыназоўнік злучнік часціца

Сярод паўназначных часцін мовы вылучаюцца ўказальныя словы (займеннікі), якія не называюць прадметаў, прыкмет ці колькасці, а толькі ўказваюць на іх. Астатнія паўназначныя часціны мовы адносяцца да знамянальных.

Зноскі

Літаратура Часціны мовы // С. 258.