Но́вы Сцепано́ў (, ) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета.
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (13 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года«Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 .
Геаграфія Размяшчэнне У 32 км на поўдзень ад Брагіна, 61 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 149 км ад Гомеля.
Размешчана на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з крывалінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў у выніку раздзела вёскі Сцепаноў на вёскі Стары Сцепаноў і Новы Сцепаноў. У 1920-я гады пачала дзейнічаць школа. У 1927—1931 гадах цэнтр Сцепаноўскага (Новастэфаноўскага) сельсавета. У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у траўні 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 41 жыхара. У 1959 годзе ўваходзіла ў саўгас «Савічы» (цэнтр — вёска Савічы). Да 12 лістапада 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Сцепаноўскага сельсавета, пасля — у склад Савіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159)., які 26 сакавіка 1987 года быў перайменаваны ў Хракавіцкі сельсаветРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..
Насельніцтва Колькасць 2010 год — жыхароў няма.
Дынаміка 1940 год — 53 двары, 230 жыхароў. 1959 год — 132 жыхара (паводле перапісу). 1986 год — жыхары (13 сем'яў) пераселены.
Літаратура