Ну́дзічы (, ) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Чамярыскага сельсавета.
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (121 сям’я) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы.
Геаграфія
Размяшчэнне У 11 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 28 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 130 км ад Гомеля.
Размешчана на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін. Планіроўка складаецца з 2 (адна доўгая, другая кароткая) просталінейных вуліц мерыдыянальнай арыентацыі, да якіх на поўдні далучаецца ледзь выгнутая шыротная вуліца. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як вёска ў валоданні князёў Вішнявецкіх, у 2-й палове XVII стагоддзя перайшла ў валоданне Каняцпольскіх. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1897 годзе размяшчаліся капліца, вятрак, у Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.
У 1931 годзе арганізаваны калгас імя К. Маркса, працавалі вятрак і гамарня. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгасу імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Глухавічы).
Да 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Глухавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)., да 26 верасня 2006 года — у склад Дублінскага сельсавета (у 1987—2005 гадах — Спярыжскі сельсавет)Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области . Вёска ліквідавана 20 жніўня 2008 годаРешение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района .
Побач радовішчы торфу.
Насельніцтва
Колькасць 2010 год — жыхароў няма.
Дынаміка 1850 год — 22 двары, 167 жыхароў. 1897 год — 42 двары, 295 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 52 двары, 355 жыхароў. 1930 год — 70 двароў, 408 жыхароў. 1959 год — 514 жыхароў (паводле перапісу). 1986 год — жыхары (121 сям’я) пераселены.
Літаратура
Спасылкі