Комарна (, , ) — горад на тэрыторыі Жытняга вострава ў паўднёва-заходняй Славакіі на Дунаі.

Гісторыя У I стагоддзі на месцы Комарна ўзнікла рымскае паселішча Брыгеціа. У IV стагоддзі рымляне былі выцеснены варварамі. У VI стагоддзі сюды пранікаюць авары і славяне, у VIII стагоддзі тэрыторыя верагодна становіцца часткай Вялікай Маравіі. У IX стагоддзі тут з’яўляюцца венгры і ўжо ў X стагоддзі тут з’яўляецца першая венгерская крэпасць Камарум, сталіца аднайменнага камітата. Першае згадванне пра яе сустракаецца ў 1075 годзе.

У 1265 годзе Бела IV дае Комарна гарадскія правы. У XVI стагоддзі падчас войн з Асманскай імперыяй у Комарна будуецца магутная крэпасць — Старая Крэпасць. У XVII стагоддзі будуецца Новая Крэпасць. Комарна ніколі не быў узяты туркамі. Пасля спынення войн з XVIII стагоддзя Комарна становіцца адным з самых квітнеючых гарадоў Аўстрыі. У 1745 годзе Марыя Тэрэзія дае Комарна права вольнага каралеўскага горада. У 1870 тут дабудоўваецца сучасная крэпасць, адна з найважнейшых у Аўстра-Венгрыі.

Пасля распаду Аўстра-Венгрыі горад падзяляецца на дзве часткі. Большая трапляе ў склад Чэхаславакіі, меншая, Комарам, у склад Венгрыі.

Насельніцтва

Славутасці

Рэшткі старажытнарымскага ваеннага лагера Каламантыа Крэпасць Комарна Касцёл Св. Андрэя Касцёл Св. Разаліі Калегіум бенедыкцінаў Лютэранская кірха Кальвінісцкая царква Праваслаўная царква Сінагога Гістарычныя дамы і палацы

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы Франц Легар Мор Іокаі Айван Райтман (1946—2022) — рэжысёр

Гл. таксама Камарнскі ўніверсітэт імя Янаша Селье

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Славакіі

Катэгорыя:Гарады на Дунаі Катэгорыя:Населеныя пункты, падзеленыя дзяржаўнай мяжой