Парахавая вежа або Парахавая брама (чэшск.Prašná brána — Прашна брана) знаходзяцца ў Празе на Плошчы рэспублікі па суседстве з Грамадскім домам і злучаецца з ім крытым мастом.
Гісторыя thumb|Парахавая вежа ў 1856 годзе Першы камень вежы быў пакладзены ў 1475 годзе. Брама павінна была служыць адным з трынаццаці ўваходаў у Старэ-Места, аднак гэтаму плану не суджана было спраўдзіцца. Неўзабаве пасля пачатку будаўніцтва кароль, турбуючыся аб уласнай бяспецы, вярнуўся ў Пражскі Град і стары палац з наваколлем хутка страціў сваё значэнне. Нягледзячы на багатую аздабленне, вежа так і засталася недабудаванай, пазней быў пакладзены часовы дах і будынак стаў служыць складам пораху. Менавіта тады вежа стала называцца Парахавой. У пачатку XIX стагоддзя яна была адрэстаўравана і дабудаваная ў псеўдагатычным стылі.
Характарыстыкі Вышыня вежы 65 м. Унутры знаходзіцца фотавыстаўка. На вежы, на вышыні 44 метраў знаходзіцца назіральная пляцоўка, на якую вядзе вінтавая лесвіца са 186 прыступкамі.
Літаратура Aleksander Strojny, Przewodnik Praga - Złoty hrad nad Wełtawą, Bezdroża, Kraków, 2007 str. 102-103, ISBN 978-83-60506-57-8
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Прагі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Прагі Катэгорыя:Вежы Чэхіі Катэгорыя:Старэ-Места Катэгорыя:Брамы Катэгорыя:З’явіліся ў XV стагоддзі Катэгорыя:XV стагоддзе ў Празе