Жырму́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Жырмуны.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 3 красавіка 1959 года ў складзе Воранаўскага раёнаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.. 2 снежня 1961 года ў склад сельсавета з Асаўскога сельсавета перададзены населеныя пункты Бярозна, Дзяўгуны, Жылянцы, Пецюны, Пяткаўшчызна і СакалыРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).. 11 студзеня 1966 года ў склад новаўтворанага Дварышчанскага сельсавета Лідскага раёна перададзены 3 населеныя пункты (Бярозна, Дзяўгуны і Пецюны)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).. 11 лютага 1972 года ў склад Пагародненскага сельсавета перададзена вёска СакалыРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).. 26 сакавіка 2021 года скасавана вёска МніхіРешение Вороновского районного Совета депутатов от 26 марта 2021 г. № 168 Об административно-территориальном устройстве.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (23 населеныя пункты) — 1082 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 88,2 % — палякі, 8,1 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 0,5 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (23 населеныя пункты) — 805 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Радунскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе