ПечыРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 137). — былы пасёлак у Астраглядаўскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (31 сям'я) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. У 2005 годзе пасёлак быў выключаны са звестак па ўліку населеных пунктаў.

Геаграфія Размяшчэнне У 17 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 24 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 136 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад саўгаса «Астрагляды» (цэнтр — вёска Астрагляды).

Насельніцтва Колькасць 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка 1930 год — 25 двароў, 106 жыхароў. 1959 год — 153 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — жыхары (31 сям'я) пераселены.

Літаратура