«Кока-Кола» — безалкагольны газаваны напой, які вырабляецца кампаніяй The Coca-Cola Company. Самы дарагі брэнд у свеце ў 2005—2011 гадах. У Беларусі вытворчасцю і продажам напою займаецца кампанія «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь».

Вытворчасць «Кока-Колы» адбываецца наступным чынам. Кампанія The Coca-Cola Company стварае канцэнтрат, які прадаецца ліцэнзаваным кампаніям па ўсім свеце. Далей кожная з гэтых кампаній стварае канчатковы прадукт, які з’яўляецца сумессю канцэнтрату, вады і цукразамяшчальнікаў, і прадае яго.

Гісторыя

Гісторыя напою пачынаецца ў Атланце, штат Джорджыя, ЗША. Фармацэўт Джон Сціт Пембертан стварае безалкагольны аналаг кокавага віна і патэнтуе яго як лекавы сродак. Назву для напою прыдумаў бухгалтар Пембертана Фрэнк Робінсан. Ён жа стварае лагатып «Кока-Колы». Продаж напою пачаўся 8 мая 1886 года ў аптэцы Якаба — найбуйнейшай аптэцы Атланты. Пембертан сцвярджаў, што «Кока-Кола» вылечвае «ад любых нервовых засмучэнняў» і імпатэнцыі, а таксама што на яе можна перайсці тым, хто заахвоціўся да морфію.

Спачатку напой штодня куплялі ў сярэднім толькі 9 чалавек. Выручка з продаж на працягу першага года склала ўсяго 50 долараў. Цікава, што на вытворчасць кока-колы было выдаткавана 70 долараў, гэта значыць у першы год напой быў стратным. Але паступова папулярнасць «Кока-Колы» ўзрастала, і прыбылі ад яе продажу таксама. У 1888 годзе Пембертан прадаў правы на выпуск напою. А ў 1892 годзе бізнесмен Аса Грыгс Кендлер, які купіў правы на «Кока-Колу», заснаваў кампанію «The Coca-Cola Company».

Першапачаткова «Кока-Кола» прадавалася праз сатуратары (спецыяльныя апараты для насычэння вадкасці дыяксідам вугляроду). З 1894 года «Кока-Кола» пачынае прадавацца ў бутэльках.

У 1902 годзе са зваротам у $120 тысяч «Кока-Кола» стала самым вядомым напоем у ЗША.

З 1904 года ў «Кока-Колу» перастаюць дабаўляць свежае лісце кокі і карыстаюцца «выціснутым», з якога выдалены ўвесь какаін.

У 1915 годзе дызайнер Эрл Р. Дын (англ. Earl R. Dean) з Тэррэ-Хот, штат Індыана, прыдумаў новую бутэльку ў 6,5 унцый. Форма бутэлькі была натхнёная плодам какава (па адной версіі, Дын зблытаў словы coca і cocoa, па іншай — не змог знайсці ў бібліятэцы нічога ні пра коку, ні пра колу). Каб бутэлька лепш стаяла на транспарцёры, унізе зроблена пашырэнне. За ўсе наступныя гады было выраблена больш 6 млрд такіх бутэлек.

У 1916 годзе было ўзбуджана 153 судовых пазоў супраць марак-імітатараў, такіх як «Fig Cola», «Candy Cola», «Cold Cola», «Cay-Ola» і «Koca Nola».

У 1955 годзе «Кока-Кола» пачала прадавацца ў бутэльках аб’ёмам 10, 12 і 26 унцый, а таксама ў бляшанках.

У 1979 годзе «Кока-Кола» упершыню вырабляецца ў СССР (да Алімпійскіх гульняў у Маскве ў 1980 годзе).

У 1982 годзе пачаўся выпуск дыетычнай «Diet Coke».

У 1988 годзе «Кока-Кола» выйшла на рынак СССР.

4 снежня 2007 гады «Кока-Кола» прадставіла новую шкляную бутэльку ёмістасцю 0,33 л.

Склад напою

Інгрыдыенты газаваная вада цукар кафеін фосфарная кіслата карамель натуральныя араматызатары

Дакладная формула натуральных араматызатараў з’яўляецца камерцыйнай таямніцай.

Вядомы міф аб тым, што толькі два чалавека маюць доступ да формулы і ў кожнага з іх толькі яе палова, не адпавядае рэчаіснасці. На самой справе, сапраўды існуе правіла, што толькі два чалавека маюць доступ да формулы, аднак кожны з іх ведае формулу цалкам.

Гатункі Па ўсім свеце існуюць розныя віды «Кока-Колы», кожны з якіх мае пэўную смакавую асаблівасць (гатункі без цукру, са смакам фруктаў і г.д.). Сярод іх: Caffeine-Free Coca-Cola Coca-Cola Cherry Coca-Cola with Lemon Coca-Cola Vanilla Coca-Cola with Lime Coca-Cola Raspberry Diet Coke Coca-Cola Zero

«Кока-Кола» ў Беларусі Напоі кампаніі «Кока-Кола» ўпершыню з’явіліся ў СССР у 1979 годзе падчас падрыхтоўкі Алімпійскіх гульняў у Маскве. Канчаткова на рынак краіны кампанія ўвайшла падчас перабудовы ў 1988 годзе.

Вытворчае прадпрыемства «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь» пачало сваю дзейнасць у Беларусі ў студзені 1994 года. У чэрвені 1997 года ў пасёлку Калядзічы пад Мінскам быў запушчаны завод «Кока-Кола».

Апроч напояў сямейства Coca-Cola прадпрыемства кампаніі выпускаюць у Беларусі наступныя прадукты (некаторыя з таварных знакаў належаць не самой The Coca-Cola Company, а даччыным кампаніям, іншыя ліцэнзаваны ў адпаведных праваўладальнікаў): Fanta, Sprite, Schweppes, Фруктайм, BonAqua, сокі Добрый, Rich, Magic Summer, Rio, Joy.

Экалогія Кампанія выпускае каля 3 млн тон пластыкавага пакавання ў год, што эквівалентна прыкладна 200 тыс. пластыкавых бутэлек у хвіліну.

Па даных экалагічнай арганізацыі Break Free from Plastic за 2019 год, брэнд «Кока-Кола» робіць найбольшы ўнёсак у сусветныя пластыкавыя адходы.

Лячэбнае прымяненне Кока-кола часам выкарыстоўваецца для лячэння фітабезаараў страўніка. Прыкладна ў 50 % даследаваных выпадкаў толькі кока-кола была прызнана эфектыўнай для растварэння страўнікавага фітабезаару. Аднак такое лячэнне можа прывесці да патэнцыйнага развіцця непраходнасці тонкай кішкі ў меншасці выпадкаў, што патрабуе хірургічнага ўмяшання.

Скандалы, звязаныя з «Кока-Колай» у Свеце На навагоднія святы перад 2016 кампанія маральна падтрымала анэксію Крыму Расіяй, апублікаваўшы на сваёй старонцы ў сацсетцы Вконтакте Крымскі паўвостраў ў складзе Расіі. Гэтымі дзеяннямі кампанія выклікала бурную рэакцыю ўкраінцаў і МЗС, якія выявіліся ў байкоце ўсёй прадукцыі Coca Cola на тэрыторыі УкраіныКрыніца: http://www.rbc.ua/styler/zhizn/coca-cola-vklyuchila-krym-sostav-rossii-1452006138.html.

Закрыццё нядаўна пабудаванага завода кампаніі Coca-Cola ў Індыі паблізу мястэчка Варанасі ў штаце Утар Прадэш, — вынік працяглай і ўпартай барацьбы мясцовага насельніцтва, якую яно вяло на працягу апошніх 11 гадоў. У аснове пратэстаў — неспакой мясцовых жыхароў з нагоды знясілення і забруджвання падземных вод з-за дзейнасці кампаніі, і незаконны захоп яе тэрыторыі, якая належыць мясцовым суполкам. У выніку рэгулятарныя органы Індыі адмовілі Кока-Кола ў выдачы дазволу на дзейнасць новага прадпрыемства (аднаго з 58, размешчаных на тэрыторыі краіны) і прадставіць сваё рашэнне на разгляд Нацыянальнага зялёнага трыбунала (Нацыянальны Зялёны трыбунала (НЗТ)), які і санкцыянаваў закрыццё прадпрыемстваКрыніца: http://ru.journal-neo.org/2014/10/07/coca-cola-vlasti-indii-zakry-vayut-zavod-kompanii/ .

Штат Керала на поўдні Індыі стаў чарговым рэгіёнам, забаранілі продаж напояў вытворчасці даччыных кампаній Coca-Cola і Pepsi. Прычына стандартная — даследаванні паказалі, што ў вадзе, якая выкарыстоўваецца пры вытворчасці газіроўкі, утрымліваюцца пестыцыдыКрыніца: http://www.adme.ru/business/v-indii-zapretili-coca-cola-i-pepsico-8113/.

Coca-Cola выбачылася перад жыхарамі Мексікі за расізм у рэкламеКрыніца: http://lifenews.ru/news/173660.

Кока-кола прыбрала са сваёй рэкламы геяў спецыяльна для ірландцаўКрыніца: http://irelandru.com/koka-kola-ubrala-iz-svoej-reklamy-geev/ .

Coca-Cola патрапіла ў скандал з цытатамі ГітлераКрыніца: http://brandpost.ru/coca-cola-popala-v-skandal-s-citatami-gitlera/ .

Кампанія Coca-Cola лічыць свае ж напоі, вырабленыя ва Украіне, не адпавядаючымі еўрапейскім стандартамКрыніца: http://ru.tsn.ua/ukrayina/coca-cola-trebuet-zapretit-v-shvetsii-proizvedennye-v-ukraine-napitki.html .

Найбуйнейшыя ў свеце вытворцы газаваных напояў — кампаніі PepsiCo і Coca-Cola вымушаны ў тэрміновым парадку змяніць рэцэптуру сваіх напояў. Інакш ім давядзецца размясціць на бутэльках папярэджання аб небяспецы ўзнікнення ракавых захворванняўКрыніца: http://sevnews.info/rus/view-news/Napitki-Pepsi-i-Coca-Cola-mogut-vyzvat-rak!-/5607 .

Вытворчасць папулярнага напою Coca-Cola ў Казахстане знізілася амаль на чвэрць: людзі адмаўляюцца ад прадукцыі, лічачы яе шкоднай для здароўяКрыніца: http://365info.kz/2014/07/yubilej-coca-cola-v-kazaxstane-sryvaetsya/.

Па-кітайску назва «Кока-кола» гучыць як «ўкус апалоніка» або «Воскавы конь». Гэта прымусіла Coca Cola назвацца па-кітайску 可口可乐, што чытаецца як «ke kou ke le», і літаральна азначае «Магу, рот, шчасце»Крыніца: http://www.adme.ru/tvorchestvo-reklama/mnogolikie-brendy-22304/ .

Спасылкі

Міфы і здагадкі пра Coca-Cola Гарадскія легенды пра Coca-Cola Калекцыя рэкламных плакатаў Coca-Cola з 1888 года. Гісторыя кампаніі

Катэгорыя:Безалкагольныя напоі Катэгорыя:Кока-Кола