Масто́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Масты Правыя.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мастоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Масты 2-я. У склад сельсавета ўвайшлі 11 вёсак (4735 жыхароў). З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Занёманскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Шчучынскага раёна. У 1978 годзе ў склад сельсавета з Зарудаўеўскага сельсавета перададзена вёска Ляда, а ў склад Мікелеўшчынскага сельсавета перададзена вёска ДашкаўцыРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка, 24 красавіка і 15 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).. 5 мая 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Масты Правыя. 28 мая 2001 года да сельсавета далучана частка скасаванага Малькавіцкага сельсавета. 28 жніўня 2013 года далучана тэрыторыя скасаванага Мікелеўшчынскага сельсавета (9 населеных пунктаў: аграгарадок Мікелеўшчына, вёскі Алешавічы, Баяры, Галынка, Дашкаўцы, Крывулькі, Лапацічы, Цельмукі, Шэўчыкі) і частка скасаванага Зарудаўеўскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Дзенькаўцы, Кульшычы, Ляда, Рыбакі)Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 3046 чалавек, з іх 59,2 % — беларусы, 35,2 % — палякі, 4,0 % — рускія, 1,1 % — украінцвыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (24 населеныя пункты) — 3412 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Шчучынскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе