Кра́сненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Краснае.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Запольскі сельсавет у складзе Валеўкаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Заполле. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна. 16 сакавіка 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Паланаеўскага сельсавета (14 населеных пунктаў: Амневічы, Барацін, Бушкі, Горная Рута, Дольная Рута, Загор’е, Кальчычы, Куцавічы, Паланая, Пятрыкі, Руціца, Садовая, Стрэльнікі і Тударава), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Краснае, сельсавет перайменаваны ў КрасненскіРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. 28 снежня 2007 года з раённага ў падпарадкаванне сельсавета была перададзена вёска ПрацяневічыРешение Гродненского областного Совета депутатов от 28.12.2007 г. № 56 О решении вопросов административно-территориального устройства Кореличского района .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2050 чалавек, з іх 97,7 % — беларусы, 1,6 % — рускія; паводле перапісу 2019 года — 1660 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Навагрудскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе