Пале́рма (, , , ) — галоўны горад італьянскага рэгіёна Сіцылія, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на Тырэнскім моры. Міжнародны аэрапорт. Турызм. Зімовы курорт. Штогадовыя міжземнаморскія кірмашы. Палермскі ўніверсітэт.

Заступнікам горада лічыцца Святая Разалія. Свята горада — 15 ліпеня.

Гісторыя У 5—3 ст. да н.э. галлўны цэнтр карфагенян у Сіцыліі. У 254 да н.э. заваяваны Рымам, у 535 н.э. — Візантыяй, у 1-й пал. 9 стагоддзі — арабамі, у 1072 — нарманамі. З 1130 года — рэзідэнцыя каралёў Сіцылійскага каралеўства. З 12 стагоддзя буйны эканамічны і культурны цэнтр Паўднёвай Еўропы. У 1282 годзе пасля паўстання (гл. «Сіцылійская вячэрня») з горада выгнана Анжуйская дынастыя. У час праўлення каралёў Арагона (1302—1479) заняпаў. З 1504 года ў складзе Сіцылій абедзвюх Каралеўства. У 1734—1816 гадах — сталіца Сіцылійскага каралеўства, размяшчалася рэзідэнцыя віцэ-караля. З 1820 года цэнтр рэвалюцыйнага руху за аўтаномію Сіцыліі. Паўстаннем у Палерма (12.1.1848) пачалася Рэвалюцыя 1848—49 у Італіі. 27.5.1860 вызвалены войскамі Дж. Гарыбальдзі ад улады іспанскіх Бурбонаў і ўвайшоў у склад Італьянскага каралеўства.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы Гаэтана Д’Агасціна (нар. 1982) — італьянскі футбаліст. Франчэска Дзі Джавані (нар. 1953) італьянскі юрыст. Сальваторэ Тальёні (1789 ці 1890—1868) — італьянскі артыст балета і балетмайстар.

Галерэя

Літаратура

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя сталіцы Катэгорыя:Гарады Сіцыліі