Мінск Лошыца — рака ў Мінску. Лошыца — вадасховішча на рацэ Лошыцы ў Мінску. Лошыца — жылы раён Мінска побач былой вёскі Лошыца 1-я. Лошыца — прыпыначны пункт Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. Лошыца 1-я — былая вёска на правым беразе Лошыцы, папярэдніца жылога раёна Лошыца ў Мінску. Лошыцкія селішчы — археалагічны помнік у Мінску, на тэрыторыі сядзібна-паркавага комплексу каля былой вёскі Лошыца 1-я. Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс каля былой былой вёскі Лошыца 1-я, побач жылога раёна Лошыца. Лошыцкі яр — урочышча побач былой вёскі Лошыца 1-я. Лошыцкія могілкі — могілкі былой вёскі Лошыца 1-я, цяпер у жылым раёне Чыжоўка. Лошыца 2-я (Лошыца Немаршанская) — былая вёска на левым беразе Лошыцы, цяпер мясцовасць у Мінску. Лошыцкія курганныя могільнікі — археалагічны помнік на правым беразе Лошыцы ў Мінску, побач былой сядзібы Немаршанскіх каля былой вёскі Лошыца 2-я. Лошыца 2-я — вуліца ў Мінску, пракладзена па трасе ўязной алеі сядзібы Немаршанскіх каля былой вёскі Лошыца 2-я.

Мінская вобласць Лошыца — вёска ў Слуцкім раёне.