Стакго́льм (; шведскае вымаўленне) — сталіца і найбуйнейшы горад Швецыі, з насельніцтвам 1 мільён чалавек (на 31 траўня 2026 году)Nu bor det över en miljon i Stockholm. Размешчаны на ўсходзе краіны, паміж возерам Меларэн і Балтыйскім морам. Гістарычна істотным аказалася геаграфічнае размяшчэнне горада на 14 астравах паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Швецыі.
Стакгольм з’яўляецца культурным, палітычным і эканамічным цэнтрам Швецыі. Тут знаходзяцца галоўная рэзідэнцыя шведскага караля, шведскага ўрада і парламента. У горадзе пражывае каля 22 % насельніцтва краіны. У 2008 годзе амерыканскі часопіс Foreign Policy склаў спіс гарадоў, якія іграюць найбольш значную ролю ў міжнародных інтэграцыйных адносінах, — «Global Cities Index» — у якім Стакгольм займаў 24-е месца ў свеце, 10-е ў Еўропе і першае ў Скандынавіі. Размешчаны на радзе астравоў, горад вядомы сваёй прыгажосцю, выдатнай архітэктурай і шматлікімі паркаміStockholm facts. Гэтыя і іншыя фактары далі падставу назваць Стакгольм «Паўночнай Венецыяй»Adventures in the 'Venice of the North', CNN.com June 5, 2009 і «Каралевай Меларэна».
У горадзе знаходзіцца вялікая колькасць музеяў, шэраг тэатраў і вышэйшых навучальных устаноў. Тут праводзяцца шматлікія фестывалі і спартыўныя спаборніцтвы як нацыянальнага, так і міжнароднага ўзроўню. Стакгольм — другі пасля Капенгагена горад Скандынавіі па колькасці наведвальнікаў (каля 1 млн турыстаў штогод).
На гербе Стакгольма адлюстрован заступнік горада Эрык IX Святы.
Гісторыя
Ад Ледніковага перыяду да XII стагоддзя
18 000 гадоў назад ляднік на тэрыторыі Еўропы пачаў таяць, і прыкладна 11 500 гадоў назад яго мяжой становіцца, між іншым, месца, дзе цяпер знаходзіцца СтакгольмМузей лена Стакгольм. На працягу наступнага тысячагоддзя гэта месца заставалася дном мора. Прыкладна ў той самы час пачынаецца працэс гляцыяізастазіі (узняцця сушы), які працягваецца дагэтуль (з хуткасцю 3,8 мм у год у раёне Стакгольма)Baltiska issjön. Мяркуецца, што чалавек на тэрыторыі сучаснага Вялікага Стакгольма з’явіўся ў эпоху мезаліту, каля 6 000 гадоў да н.э. (да гэтага часу адносіцца стаянка, знойдзеная на тэрыторыі Гудынгэ)Olle Magnusson. Huddinge till fots — Stockholm: Huddinge kommun, 2008. — S. 20. ISBN 978 91 977210 3 5.
З сярэдзіны жалезнага веку і да часоў вікінгаў (500—1100 гады н.э.) узровень мора быў прыкладна на 5 м вышэйшым за сучасны. У часы вікінгаў у раёне возера Меларэн ужо ўзніклі гарады Бірка і Сігтуна. На тэрыторыі сучаснага Стакгольма таксама існавалі невялічкія населеныя пункты — найчасцей гэта былі хутарападобныя пасяленні, аднак мяркуецца, што сярод іх была і больш буйная вёска — Агнефіт, якая імаверна, дала пачатак Стакгольму. Знаходзілася яна ў цэнтры сучаснага Стакгольма: альбо на востраве Рыдархольмен, альбо на Стадсхольмене.
XIII—XV стагоддзі thumb|Самая ранняя маляўнічая выява Стакгольма (20 красавіка 1535 г.) Стакгольм упершыню згадваецца ў двух дакументах 1252 года: першы датуецца ліпенем, другі — 19 жніўня. Гэта адзіныя на цяперашні момант крыніцы, якія дакладна пазначаюць дату афіцыйнага заснавання горада. Зрэшты, у хроніцы Вісбю Стакгольм згадваецца яшчэ раней — у 1187 годзе. Аднак гэтыя звесткі выклікаюць сумненні сярод гісторыкаў, бо першы подпіс на гэтым дакуменце датуецца толькі 1410 годам.. Між іншым, існуе і іншая, легендарная дата, паводле якой Стакгольм быў заснаваны ў сярэдзіне XIII стагоддзя Ярлам Біргерам як умацаванае паcелішча пры ўваходзе з Балтыйскага мора ў возера Меларэн для абароны гандлёвых гарадоў ад замежных захопнікаў.
thumb|left|Вялікая плошча (Стурторгет) у Старым горадзе
Ужо ў канцы 1250-х гадоў стакгольмцы заключылі гандлёвае пагадненне з Любекам, а ў 1261 — з Гамбургам, што значна паўплывала на яго развіццё як гандлёвага горада ў другой палове XIII—XIV стагоддзях. У пачатку XV стагоддзя насельніцтва Стакгольма складала каля 5 тысяч чалавек, у ім пражывалі шведы, фіны і немцы. Апошнія мелі значны ўплыў на жыццё горада: у прыватнасці, існаваў закон, згодна з якім палову членаў гарадской рады павінны складаць немцы, а палову — шведы. У гэты час Стакгольм становіцца важным гандлёвым цэнтрам Ганзы: горад імпартуе соль, спецыі, піва, віно, вопратку, зброю. На экспарт ішлі жалеза і медзь з Бергслагена, вэнджаная рыба, масла, скуры.
1 мая 1436 года Стакгольм атрымаў гарадскія прывілеі — гэту дату прынята лічыць пачаткам гісторыі Стакгольма ў якасці сталіцы Швецыі. Вынікам дацкага панавання, пад якім Стакгольм, як і ўся Швецыя, аказаўся пасля Кальмарскай уніі стала Бітва пры Брункебергу, якая адбылася 10 кастрычніка 1471 года, і скончылася перамогай шведаў.
XVI—XVII стагоддзі У пачатку XVI стагоддзя яшчэ большае значэнне сярод жыхароў горада набывае нямецкая мова (ніжненямецкія дыялекты). У 1520 годзе Швецыя зноў была захоплена датчанамі на чале з Крысціянам II. Абарону Стакгольма трымала ўдава Стэна Стурэ Малодшага Крысціна Нільсдотэр (Юленшэрна). Крысціян II не хацеў доўгай аблогі і вырашыў атакаваць. 7 верасня 1520 Стакгольмскі замак быў пакінуты датчанам, а 4 лістапада Крысціян II каранаваўся шведскім каралём. Ужо 8 лістапада 1520 года шэраг удзельнікаў супраціўлення (кіраўнікі горада, прадстаўнікі дваранства, два біскупы) былі забіты у час так званай Стакгольмскай крывавай лазні. Аднак ужо летам 1523 года Густаў Ваза, які раней падняў у правінцыі Даларна паўстанне супраць дацкага панавання, вызваліў Стакгольм. Пасля прыходу да ўлады, Густаў Ваза ўзяў курс на стварэнне моцнай цэнтралізаванай улады, цэнтрам якой стаў Стакгольм. У гэты час насельніцтва горада пачало расці і ў 1600 годзе складала каля 9 000 жыхароў.
У лістападзе 1592 года памірае шведскі кароль Юхан III. Яго сын, кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Ваза цяпер меў права спадчыны на шведскі прастол. Атрымаўшы дазвол сойма наведаць Швецыю, Жыгімонт прыбыў у верасні 1593 года ў Стакгольм, і ўжо ў лютым 1594 года стаў каралём Швецыі (яго каранацыя адбылася ў Упсальскім саборы). Аднак палітыка караля-каталіка незадавальняла шведскую эліту, якая прытрымлівалася лютэранскага веравызнання, у выніку чаго ўжо праз год уладу ў Швецыі захапіў суродзіч Жыгімонта — сын Густава Вазы і брат Юхана III, герцаг Карл. У 1604 годзе ён афіцыйна стаў каралём Швецыі. Гэтыя падзеі паклалі пачатак Першай Паўночнай вайне, альбо Бітве за Інфлянты — шматгадоваму ваеннаму канфлікту паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй. Гэты канфлікт выявіў сур’ёзныя разыходжанні паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польшчай і прывёў да сепаратнага дагавора ВКЛ са Швецыяй, падпісанага ў 1627 годзе, які пазбаўляў юрыдычнай сілы Люблінскую унію.Там жа, с.70, 73 У гэты час Стакгольм становіцца сталіцай магутнай імперыі, якая ўключала ў сябе тэрыторыю сучасных Швецыі, Фінляндыі, Эстоніі, частак Латвіі, Польшчы, Расіі, Германіі і Нарвегіі. Нягледзячы на войны (Першая Паўночная вайна, Трыццацігадовая вайна) і на Вялікі пажар 1625 года, з 1610 да 1680 года колькасць насельніцтва Стакгольма павялічылася ў 6 разоў. 17 чэрвеня (27 па новым стылі) 1682 года ў Стакгольмскім замку Трэ Крунур (даслоўна «Тры кароны») нарадзіўся будучы кароль Швецыі Карл XII — чалавек, які пакінуў след у гісторыі рада еўрапейскіх краін, у тым ліку Беларусі. Шмат падзей пабачыў Стакгольм у 1697 годзе: 5 красавіка памёр кароль Карл XI, 7 мая згарэў стары замак (пазней, на тым месцы быў пабудаваны новы замак), а 14 снежня ў Стакгольмскім саборы каранаваўся сын Карла XI — пятнаццацігадовы Карл XII.
XVIII—XIX стагоддзі У 1700 годзе пачалася Вялікая Паўночная вайна: сярод краін, якія яе пачалі, выступіўшы супраць Швецыі, была і Рэч Паспалітая. Аднак частка вялікалітоўскай шляхты на чале з Сапегамі падтрымала шведаў. У сакавіку 1702 года Казімір Ян Сапега і Карл XII дамовіліся аб ваенным саюзе, а ў кастрычніку 1703 года Казімір Сапега выдаў маніфест, згодна з якім перадаў усе свае маёнткі пад шведскі пратэктарат і прыняў шведскае падданства. Тэкст гэтага маніфеста быў надрукаваны ў Стакгольме 3 лістапада 1703 года. За гэта Сапегі былі канчаткова пазбаўленыя ўсіх пасад.
Саму шведскую сталіцу Вялікая Паўночная вайна даволі доўга не закранала. Аднак на яе заканчэнні, у 1719 годзе, калі ўсё ўсходнешведскае ўзбярэжжа цярпела ад расійскіх нападаў, пагроза навісла і над Стакгольмам. У пачатку жніўня расіяне атакавалі абаронцаў горада, на чале якіх стаяў Бальтзар фон Дальхайм. Колькасная перавага была за расіянамі, сітуацыя для шведаў была ўжо вельмі сур’ёзнай, аднак дзякуючы Сёдэрманландскаму палку Рутгера Фукса, які своечасова прыйшоў на дапамогу, яны ўсё ж здолелі адкінуць ворага і адстаяць горад.
У XVIII стагоддзі Стакгольм становіцца значным індустрыяльным цэнтрам. У гэты перыяд цэнтр горада знаходзіцца ў раёне Нармальм (). Але XVIII стагоддзе — гэта яшчэ і Век Асветніцтва і Век Волі. Імкненне да сістэматызацыі — тыповая для гэтага часу з’ява — знайшло адлюстраванне, у прыватнасці, у зробленай у 1731—1733 гадах картографам Петрусам Тылаусам карце Стакгольма, на якой былі пазначаныя не толькі вуліцы і плошчы, але і назвы гарадскіх кварталаў, аптэкі і школы. У час кіравання караля Густава III (1771—1792) Стакгольм становіцца значным культурным цэнтрам: у ім, між іншым, былі заснаваныя Музычная Акадэмія, Акадэмія мастацтваў (малявання і скульптуры), Шведскі тэатр, Опера Густава III, Каралеўскі балет, Шведская Акадэмія і іншыя.
Першая палова XIX стагоддзя была перыядам стагнацыі горада і Швецыі ў цэлым. У гэты час актуальнымі праблемамі былі галеча, голад, хваробы. Акрамя таго, многія сяляне імкнуліся перасяліцца ў сталіцу ў пошуках лепшага жыцця: насельніцтва горада расло, адчуваўся недахоп жылля. Вельмі кепскай была санітарная сітуацыя. Сярэдняя працягласць жыцця была ўсяго 20 гадоў для мужчын і 26 гадоў для жанчын. Але пачынаючы з 1860-х гадоў, горад перажывае сапраўдны бум: ствараюцца новыя працоўныя месцы, прыцягваецца капітал, павялічваецца колькасць насельніцтва (136 000 у 1870 годзеNilsson, Lars (2008). Alla svenska städer: befolkning, 246 000 чалавек у 1890 годзе)Statistiska Centralbyrån (1969). Historisk statistik för Sverige: Del 1. Befolkning. Andra upplagan, 1720—1967. Яшчэ ў 1853 годзе ў горадзе з’явіўся першы вулічны газавы ліхтар, у 1861 — першая помпавая і першая электрастанцыі, а таксама чыгунка і грамадскі транспарт: конныя трамваі і аўтобусы. У 1880—1890-я гады вырас новы раён горада — Эстэрмальм, дзе будаваліся каменныя дамы́ для заможных класаў грамадства. У 1890-я гады Стакгольм ужо меў найбольшую, у параўнанні з іншымі буйнымі гарадамі свету, колькасць тэлефонаў.
XX і XXI стагоддзі Пачатак XX стагоддзя — час пратэстаў працоўных і шматлікіх стачак, найбольш значнай з якіх была т.зв. Вялікая стачка 1909 года. У 1912 Стакгольм прымаў V Летнія Алімпійскія гульні. Горад працягваў расці, дасягнуўшы ў 1920 годзе колькасці насельніцтва ў 420 000 чалавек, што адлюстравалася на катастрафічным недахопе жылляHelge, Marina. Stigtunahem «Framväxten av allmännyttan — krigsåren». Гэта прывяло да ўзнікнення Руху за ўласнае жыллё, мэтай якога было забяспечванне сямей рабочых уласнымі, хай і невялікімі па памерах, хатамі. У 1923 годзе, да 400-га юбілею ўзяцця Стакгольма Густавам Вазам была пабудавана Стакгольмская ратуша — сучасны сімвал горада.
У 1930 годзе ў Стакгольме праводзілася Шведская нацыянальная выстаўка архітэктуры і мастацтва, якая стала штуршком для папулярызацыі функцыяналізму. У гэты час праводзіцца сацыяльная палітыка, развіваецца інфраструктура, будуецца жыллё, уводзіцца цэнтралізаванае ацяпленне. У 1940 годзе колькасць насельніцтва Стакгольма дасягнула 590 000 чалавек. Падчас Другой сусветнай вайны адчуваўся недахоп бензіну, а ў незвычайна халодную зіму 1941—1942 гадоў — яшчэ і харчавання. 22 лютага 1944 года савецкая авіяцыя скінула на горад тры бомбы: ці была гэта памылка, застаецца невядомаEn tidstypisk dementi Umebladet, KB.