Вялі́кая Мядзве́дзіца (; народная назва — Вялікі ВозБолсун А. І., Рапановіч Я. Н. Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў. Мн., 1979.) — сузор’е ў частцы зорнага неба, адно з 88 сузор’яў дзейнай наменклатуры IAU (1930).
Паходжанне назвы IAU: . Народныя назвы: Воз, Калёсы, Конь, Калясніца, Гражуля Колы, Іллёў Воз, Давыдаў Воз, Коўш, Стажар, Ваўчыца.
Вялікую Мядзведзіцу часта называлі Ільёў Воз: святы Ілья быў занесены на неба жывым у агністай калясніцы. Тым часам у літоўцаў захавалася назва, якая азначае Воз Перуна. У такім разе можна рэканструяваць, што асноўны вобраз калісьці раней мог быць звязаны не са святым, а з паганскім богам Перуном. У немцаў назва гэтага сузор'я гучыць як Воз Одзіна. Апісвалі яго так: воз і тры кані. Адам Міцкевіч у паэме «Пан Тадэвуш» піша пра Мядзведзіцу як пра Давыдаў Воз і кажа, што старыя літвіны называлі яго «возам злых духаў», таму што:
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Сузор’і