Падляшша (свая мова: Pudlaše, , ) — гістарычны рэгіён на захадзе Вялікага Княства Літоўскага, потым на ўсходзе Кароны Каралеўства Польскага, які ахопліваў Дарагічынскую, Мельніцкую і Бельскую землі.
Беларускай гістарычнай навукай разглядаецца як гістарычная вобласць на захадзе этнічнай тэрыторыі беларусаў у басейне Бугу і НараваЦітоў, В. Падляшша // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — С. 373..
Гістарычны кантэкст
Прыкладна да XII ст. асноўным насельніцтвам абшару былі яцвягі, потым пачалася каланізацыя русінамі (з боку Валыні) і мазаўшанамі.
Назва Падляшша вядома з XV ст., розныя этымалагічныя версіі выводзяць яе ад «палексян» (polexiane) — аднаго з яцвяжскіх плямёнаў; ад «(зямля) пад ляхамі» — то-бок «(зямля) на мяжы з Польшчай»; ад «зямлі пад лесам» (адсюль лацінская назва Падляшша — Subsilvania).Пазднякоў В. Падляшша… Архаічная літоўская назва Palenkė даслоўна супадае з выразам «пад ляхамі».
З часоў Кейстута ў складзе Троцкай паловы (затым ваяводства) ВКЛ.
На Падляшшыа было некалькі намесніцтваў, а з 1513 года Падляшскае ваяводства Вялікага Княства Літоўскага з цэнтрам у Дарагічыне, з 1569 года ў складзе Каралеўства Польскага.
З 1816 года было Падляскае ваяводства ў Царстве Польскім у складзе Расійскай імперыі з цэнтрам у Седльцах.
У 1999 годзе ўтворана Падляскае ваяводства ў Рэспубліцы Польшча з цэнтрам ў Беластоку.
Галерэя
Крыніцы
Літаратура
Podlasie // S. 411—418 Цітоў, В. Падляшша // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — С. 373.
Спасылкі http://svoja.org/poslanie_by.html
Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Беларусі Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Польшчы Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Украіны Катэгорыя:Гістарычная геаграфія Беларусі