Какаін — метылавы складаны эфір бензаілэкганіна, алкалоідаў трапановага шэрагу, валодае лакальнаанэстэзійным і наркатычным дзеяннем. Разам з іншымі алкалоідамі ўтрымоўваецца ў раслінах роду , у прыватнасці: , , , , і інш., распаўсюджаных у трапічнай зоне Паўднёвай Амерыкі.

Дзякуючы свайму танізуючаму і наркатычнаму дзеянню лісце кокі (Erythroxylum coca var. Coca) доўгі час ўжываліся карэнным насельніцтвам Паўднёвай Амерыкі; вылучаны ў сярэдзіне XIX стагоддзя з лісця кокі чысты какаін распаўсюдзіўся ў Еўропе і ЗША. Першапачаткова ён шырока ўжываўся ў медыцынскіх мэтах, але да пачатку XX стагоддзя быў амаль цалкам выцеснены з медыцынскай практыкі больш дасканалымі прэпаратамі.

Катэгорыя:Наркотыкі Катэгорыя:Алкалоіды