Кулундзі́нскае возера — горка-салёнае возера ў Кулундзінскім стэпе ў Алтайскім краі Расійскай Федэрацыі, за 46 км у напрамку на ўсход ад горада СлаўгарадОзеро Кулундинское // Государственный водный реестр РФ.

Плошча паверхні 728 км² (вагаецца ад 615 да 770 км²Кулундинское озеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»). Глыбіня да 4 м. Плошча вадазбору 24 100 км². На поўначы і захадзе берагі абрывістыя, на ўсходзе і поўдні — спадзістыя. Шмат астравоў. Жыўленне снегавое; зімой не замярзае. Злучана пратокай з возерам Кучукскае (разам плошча 800 км²). Упадаюць рэкі Кулунда і Суетка.

Здабыча мірабіліту.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Кулундинское озеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Озеро Кулундинское // Государственный водный реестр РФ

Катэгорыя:Азёры Расіі Катэгорыя:Геаграфія Алтайскага края Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры