Кума́ — рака на Паўночным Каўказе ў Расіі.

Даўжыня ракі 802 км. Плошча вадазбору 33,5 тыс. км². Вытокі на паўночных схілах Скалістага хрыбта. У вярхоўі цячэ ў высокіх і стромкіх берагах, сярэдняе цячэнне ў шырокай даліне. Пасля выхаду на Прыкаспійскую нізіну рэчышча падзяляецца на рукавы, воды якіх звычайна не дасягаюць Каспійскага мора. Галоўны прыток — Падкумак. Высокія веснавыя паводкі. Сярэдні гадавы расход вады ў сярэднім цячэнні 11,9 м³/с. Воды вызначаюцца высокай мутнасцю.

Выкарыстоўваецца для арашэння (Церска-Кумскі і Кума-Маныцкі каналы). Адказненскае вадасховішча. На Куме гарады Мінеральныя Воды, Зеленакумск, Будзёнаўск.

Літаратура  — С. 19.

Спасылкі Государственный водный реестр РФ Алексеевский Н. И. Кума // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Басейн Каспійскага мора Катэгорыя:Рэкі Карачаева-Чаркесіі Катэгорыя:Рэкі Стаўрапольскага края Катэгорыя:Рэкі Калмыкіі Катэгорыя:Рэкі Дагестана