Барыс Міхайлавіч Шапашнікаў (, Златавуст — , Масква) — Маршал Савецкага Саюза, савецкі ваенны і дзяржаўны дзеяч, вайсковы тэарэтык.

Біяграфія Б. М. Шапашнікаў унёс значны ўклад у тэорыю і практыку будаўніцтва Узброеных сіл СССР, у іх умацаванне і ўдасканаленне, падрыхтоўку ваенных кадраў. Ён шмат і паспяхова працаваў над развіццём ваеннай навукі, над абагульненнем баявога вопыту Першай сусветнай і Грамадзянскай войн. Удзельнічаў у камісіі па распрацоўцы статутаў, адлюстроўваючы ў іх асноўныя палажэнні ваеннай дактрыны СССР. У найбольш вядомай працы «Мозг войска» вызначыў асноўныя палажэнні аб характары будучай вайны, глыбока раскрыў асаблівасці кіраўніцтва арміяй у вайне і даў дакладнае ўяўленне аб ролі, функцыях і структуры Генеральнага штаба як органа Вярхоўнага Галоўнакамандавання па кіраванню Узброенымі сіламі. Правільнасць яго высноў пацвердзіла Вялікая Айчынная вайна. Б. М. Шапашнікаў адзначаецца ў ваеннай гісторыі як выдатны ваенны тэарэтык, таленавіты практык, добра дасведчаны ў аператыўна-стратэгічных пытаннях.

Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ Катэгорыя:Начальнікі штабоў дывізій у Першай сусветнай вайне (Расійская імперыя) Катэгорыя:Выкладчыкі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ