Мікалай Рыгоравіч Вайцянкоў (, , Германія — ) — беларускі палітык і дыпламат.

Біяграфія Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі і Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС, членам якой з’яўляўся з 1972 па 1991 гады. Працоўны шлях пачаў майстрам аўтарамзавода ў Іркуцкай вобласці Расіі, затым працаваў у сельскай гаспадарцы Рагачоўскага раёна, узначальваў яго з 1978 па 1981 гады, быў на розных пасадах у органах КПБ. Абіраўся старшынёй Гомельскага аблвыканкама (1989—1995) і дэпутатам Вярхоўнага Савета РБ XII склікання.

1 сакавіка 1995 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы, а таксама Славацкай Рэспубліцы па сумяшчальніцтвеУказ Президента Республики Беларусь от 1 марта 1995 г. № 93 «Аб назначэнні М. Р. Вайцянкова Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы i Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы па сумяшчальніцтву i прысваенні яму дыпламатычнага рангу Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла» . 17 студзеня 1997 года быў адстаўлены з гэтых пасад і адначасова зноў прызначаны старшынёй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэтаУказ Президента Республики Беларусь от 17 января 1997 г. № 67 «О назначении Н. Г. Войтенкова председателем Гомельского областного исполнительного комитета» . Знаходзіўся на гэтай пасадзе да красавіка 2001 года, пасля чаго падаў прашэнне аб адстаўцы па стане здароўя. З 2001 па 2009 гады Мікалай Вайцянкоў быў паслом МЗС па спецыяльных даручэннях, курыраваў на гэтай пасадзе развіццё адносін прыгранічных рэгіёнаў Беларусі, Расіі і Украіны.

Узнагароды Медаль «За выдатнасць у ахове дзяржаўнай мяжы» (1998) Указ Президента Республики Беларусь от 20 мая 1998 г. № 271 "О награждении медалью «За отличие в охране государственной границы» , Ордэн Пашаны (2001)Указ Президента Республики Беларусь от 25 апреля 2001 г. № 219 «Аб узнагароджанні М. Р. Вайцянкова ордэнам Пашаны».

Катэгорыя:Першыя сакратары Рагачоўскага гаркама КПБ Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Славакіі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Чэхіі Катэгорыя:Старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Сакратары Гомельскага абкама КПБ Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Гомельскай вобласці Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Брагіна