Марыяцкая базіліка ці Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — касцёл у Гданьску, які мясцовыя жыхары лічаць найбуйнейшай цаглянай царквой у свеце.

Царква пабудавана ў XIII—XVI стагоддзях у строгім гатычным стылі і з’яўляецца яркім узорам цаглянай готыкі. Даўжыня будынка — 105 м, шырыня — 66 м, унутры царквы магло знаходзіцца да 25 тысяч чалавек. Да 1945 года гэта была найбуйнейшая лютэранская царква свету. У 1945 годзе пры баях за Гданьск будынку быў нанесены ўрон, абвалілася частка скляпенняў. Пасля Другой сусветнай вайны пачалася рэканструкцыя касцёла, у 1947 годзе быў адноўлены дах, некаторыя скляпенні былі адноўленыя ў бетоне. У 1955 годзе царква была нанава асвечана і зноў стала каталіцкай, а ў 1965 годзе булай Папы Рымскага касцёл стаў базілікай.

У царкве традыцыйна знаходзіцца трыпціх «Страшны суд» Ганса Мемлінга.

Храм мае статус конкафедральнага сабора (г.зн. другога па значнасці ў Гданьскай архідыяцэзіі) пасля Аліўскага кафедральнага сабора, дзе знаходзіцца кафедра рымска-каталіцкіх біскупаў Гданьска.

Спасылкі

Катэгорыя:Цагляная готыка Катэгорыя:Касцёлы Гданьска Катэгорыя:Гданьская архідыяцэзія Катэгорыя:Базілікі Польшчы