Цыліндр — адна з галоўных частак поршневага рухавіка ўнутранага згарання. Уяўляе сабою рабочую камеру аб’ёмнага выцяснення.

Унутраныя і вонкавыя часткі цыліндраў падвяргаюцца рознаму нагрэву і звычайна выконваюцца з асобных частак: унутраная частка — працоўная ўтулка або гільза цыліндра вонкавая — кашуля

Паміж унутранымі і вонкавымі часткамі маецца прастора, у рухавіках з вадзяным астуджэннем тут цыркулюе астуджальная вадкасць.

У пераважнай большасці выпадкаў кашулі цыліндраў выконваюцца ў выглядзе адной адліўкі для ўсяго шэрагу цыліндраў і завуцца блокам цыліндраў. Корпус блока цыліндраў вырабляюць звычайна з таго ж матэрыялу, што і станіну рухавіка.

Выгляд цыліндраў можа залежаць ад канструкцыі рухавіка.

Спасылкі The Long History of Reverse-Cylinder Engine Designs  — motocrossactionmag.com

Катэгорыя:Рухавік унутранага згарання