__NOTOC__

22 снежня — трыста пяцьдзясят шосты (трыста пяцьдзясят сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

1135: Стэфан Блуаскі быў каранаваны як кароль Англіі 1216: Папа Ганорый III зацвердзіў ордэн вандроўных прапаведнікаў ― дамініканцаў. Члены ордэна называлі сябе «божымі сабакамі», а на іх сцягу былі намаляваныя сабакі, раздзіраючыя на часткі цела ерэтыкоў 1264: Мірны і гандлёвы дагавор Полацка (падпісаны князем Гердзенем) з горадам Рыгай і Лівонскім ордэнам. У адпаведнасці з дамовай Полацк адмаўляўся ад прэтэнзій на ніжняе Падзвінне і латгальскія землі, а Ордэн гарантаваў непарушнасць Полацкіх зямель; агавораны правы нямецкіх і полацкіх купцоў у Рызе і Полацку 1317: Адбылася Барценеўская бітва войскаў цвярскога князя Міхаіла Яраславіча з аб’яднанымі сіламі вялікага князя ўладзімірскага Юрыя Данілавіча і ардынцаў пад камандаваннем Каўгадыя. 1790: Рускія войскі пад камандаваннем А. Суворава ўзялі турэцкую крэпасць Ізмаіл 1849: Інсцэніроўка смяротнага пакарання «петрашэўцаў» 1918: У Мінску заснаваны Беларускі савецкі тэатр 1920: VIII з’езд Саветаў РСФСР зацвердзіў план эканамічнага развіцця краіны «ГОЭЛРО» 1932: Афіцыйна зарэгістравана Таварыства беларускай асветы, створанае ў Вільні 1978: У Кітайскай Народнай Рэспубліцы абвешчаны пачатак эканамічных рэформ 1978: Андрэй Чыкаціла здзейсніў сваё першае забойства< Адзін з самых вядомых савецкіх серыйных забойцаў да 1990 года ён забіў 53 чалавек 1989: Заснавана Беларуская федэрацыя футбола 1989: У Румыніі скінуты рэжым Нікалае Чаўшэску. Дыктатар і яго жонка Елена расстраляныя 1990: Лех Валенса заступіў на пасаду прэзідэнта Польшчы 1991: Апошнімі народнымі артыстамі СССР сталі Ала Пугачова і Алег Янкоўскі 2012: «Белгазпрамбанк» стаў першым беларускім банкам, які прыцягнуў сродкі ў нацыянальнай валюце ад замежнага інвестара 2018: Цунамі ў Зондскім праліве стала адным з самых разбуральных у гісторыі Інданезіі

Нарадзіліся

1702: Жан-Эцьен Ліятар, швейцарскі мастак 1768: Джон Кром, англійскі мастак 1858: Джакама Пучыні, італьянскі кампазітар (пам. 29.11.1924) 1883: Эдгар Варэз, французска-амерыканскі кампазітар (пам. 6.11.1965) 1888: Леан Уладзіслаў Радзівіл, апошні нясвіжскі і клецкі ардынат (пам. 8.4.1959) 1908: Джакома Манцу, італьянскі скульптар (пам. 17.1.1991) 1922: Алена Васілевіч, беларуская пісьменніца 1922: Жан Малоры, французскі падарожнік, географ 1937: Эдуард Успенскі, рускі пісьменнік, аўтар аповесцей-казак 1943: Джон Каплер, амерыканскі біяхімік 1959: Бернд Шустэр, нямецкі футбаліст, чэмпіён Еўропы (1980), уладальнік еўрапейскага бронзавага мяча (1981 і 1985) 1972: Ванэса Парады, французская спявачка, кінаактрыса і фотамадэль 1984: Скарлет Ёхансан, амерыканская кінаактрыса і спявачка.

Памерлі

1828: Уільям Хайд Воластан, англійскі хімік 1835: Франц фон Паўль Шранк, нямецкі батанік, міколаг, заолаг (нар. 21.8.1747) 1846: Жан-Батыст Бары дэ Сен-Венсан, французскі батанік 1867: Тэадор Русо, французскі мастак 1902: Рыхард Крафт-Эбінг, нямецкі псіхіятр (нар. 14.8.1840) 1936: Мікалай Астроўскі (нар. 1904), савецкі пісьменнік 1937: Янка Вярсоцкі, беларускі рымска-каталіцкі святар, грамадскі дзеяч (нар. 17.2.1888) 1937: Раман Семашкевіч, беларускі мастак-жывапісец, графік, скульптар (нар. 1.10.1900) 1995: Джэймс Мід, англійскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1977) (нар. 23.6.1907) 1995: Мікола Шчорс, беларускі палітычны дзеяч (нар. 1913) 2001: Уладзіслаў Чарняўскі, беларускі ксёндз (нар. 14.1.1916) 2001: Жак Маёль, французскі нырэц (нар. 1.4.1927) 2018: Жан Бурген, французскі матэматык

Святкуюць

Іншае У паўночным паўшар'і — зімовае сонцастаянне (самы кароткі дзень года), у паўднёвым — летняе сонцастаянне (самы доўгі дзень)

С22