__NOTOC__

23 красавіка — сто трынаццаты (сто чатырнаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

1014: Ірландцы разбілі вікінгаў ў бітве пры Клонтарве. 1124: Давід I стаў каралём Шатландыі 1343: Эсты-сяляне пачалі ў Хар'ю паўстанне Юр'евай ночы. Паўстанне адбылося супраць нямецкай шляхты. 1586: Горад Нясвіж атрымаў магдэбургскае права і герб. 1794: Утварылася Найвышэйшая літоўская рада — рэвалюцыйны ўрад ВКЛ падчас паўстання Т. Касцюшкі. 1896: У Нью-Ёрку прайшоў першы ў Амерыцы кінасеанс. 1917: Спектаклямі «Паўлінка» Я. Купалы і «У зімовы вечар» паводле Э. Ажэшкі ў Мінску адкрылася Першае беларускае таварыства драмы і камедыі. 1985: Савецкі лідар Міхаіл Гарбачоў абвясціў пра пачатак перабудовы — палітычных і эканамічных рэформаў у СССР. 2005: На YouTube загрузілі першае відэа ў гісторыі. 2007: Утвораны беларускамоўны канал спадарожнікавага тэлебачання «Белсат».

Нарадзіліся

1464: Жанна Французская, каралева Францыі (пам. 4.2.1505) 1564: Уільям Шэкспір, англійскі драматург і паэт (пам. 23.4.1616) 1728: Сэмюэль Уоліс, брытанскі мараплавец, даследчык Ціхага акіяна 1804: Марыя Тальёні, балерына 1858: Макс Планк, нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1918 г. (пам. 4.10.1947) 1886: Змітрок Бядуля, беларускі пісьменнік (пам. 3.11.1941) 1891: Сяргей Пракоф'еў, рускі кампазітар (пам. 1953) 1902: Хальдаўр Кільян Лакснес, ісландскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1955 году (пам. 8.2.1998) 1904: Паўлюк Трус, беларускі паэт (пам. 1929) 1913: Рыгор Рэлес, беларускі пісьменнік і паэт, які пісаў на ідыш (пам. 17.9.2004) 1918: Марыс Друон, французскі пісьменнік 1934: Уладзімір Конан, беларускі філосаф, гісторык, літаратурны крытык (пам. 6.6.2011) 1941: Ламберт Марыя Вінтэрсбергер, нямецкі мастак 1944: Жан-Франсуа Стэвенен, французскі акцёр 1954: Майкл Мур, амерыканскі рэжысёр-дакументаліст 1977: Джон Сіна, амерыканскі рэстлер, кінаакцёр

Памерлі

997: Адальберт Пражскі, прапаведнік хрысціянства, епіскап, каталіцкі святы (нар. 955) 1124: Аляксандр I Шатландскі, кароль Шатландыі (нар. 1078) 1151: Адэліза Лувенская, каралева Англіі (нар. 1103) 1200: Чжу Сі, кітайскі філосаф (нар. 18.10.1130) 1605: Барыс Гадуноў, цар рускі (нар. 1552) 1616: Мігель Сервантэс, іспанскі пісьменнік (нар. 29.9.1547) 1616: Уільям Шэкспір, англійскі драматург і паэт (нар. 23.4.1564) 1990: Палет Гадар, амерыканская актрыса (нар. 3.6.1910) 1991: Дзмітрый Касмовіч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч (нар. 21.9.1909) 2007: Барыс Ельцын, прэзідэнт Расіі (нар. 1.2.1931) 2015: Алег Салтук, беларускі паэт, перакладчык

Святкуюць ЮНЕСКА — Сусветны дзень кніг і аўтарскага права. Міжнародны дзень англійскай мовы. 423